Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 3:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Чаму не памёр я, выходзячы з нутробы, і не сканаў, калі выйшаў з чэрава?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Чаму яшчэ ненароджаным, я не памёр? Чаму народжаны, не памёр раптам?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Чаму ж я не памёр ва ўлонні? [Чаму] выйшаўшы з чэрава, не згінуў адразу?

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 3:11
15 Крыжаваныя спасылкі  

за тое, што не замкнула дзьвярэй улоньня маці маёй і не схавала гароты ад вачэй маіх!


Чаму прынялі мяне калені? навошта было мне смактаць саскі?


вось, яны вырыгаюць нагану сваім языком; у іхніх вуснах - мечы: «бо», думаюць, «хто чуе?».


Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю;


І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць;


а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца.


Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго,


ані сонца ня бачыў і не спазнаў: яму спакайней, чым таму.


Паслухайце мяне, доме Якава і ўся рэшта дома Ізраілевага, прынятыя Мною ад улоньня, каго Я насіў ад утробы матчынай:


«Гора мне, маці мая, што ты нарадзіла мяне чалавекам, які спрачаецца і сварыцца з усёю зямлёю! нікому не даваў я на ліхву, і мне ніхто не даваў на ліхву, а ўсе клянуць мяне».


за тое, што ён не забіў мяне ў самай нутрыне - так, каб маці мая была мне труною, і чэрава яе заставалася вечна цяжарнае.


Дай ім, Госпадзе... што Ты дасі ім? Дай ім вантробу няплодную і сухія саскі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы