Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 23:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Але Ён цьвёрды; і хто ўхіліць Яго? Ён робіць, чаго хоча душа Ягоная.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Ён адзін [вырашае], і хто заверне Яго? І што захоча душа Ягоная, Ён зробіць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Бо Ён адзіны, і хто адштурхне Яго? І што толькі хоча душа Яго, тое робіць.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 23:13
21 Крыжаваныя спасылкі  

Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?


Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам.


Я ўзьвяшчаю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю.


Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца.


Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго.


уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;


Крывое ня выпрастаецца, і чаго няма, таго нельга зьлічыць.


Усякае даньне добрае і ўсякі дар дасканалы зыходзіць згары, ад Айца сьвятла, у Якога няма перамены, ані ценю пераменнасьці.


Ты скажаш мне: за што ж яшчэ дакарае? Бо хто ўсупрацівіцца волі Ягонай?


Ці даруе ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека,


Калі Ён прыйдзе і замкне каго-небудзь у кайданы і паставіць на суд, дык хто адхіліць Яго?


хоць ведаеш, што я не беззаконьнік, і што няма каму выбавіць мяне ад рукі Тваёй?


Але і тое хаваў Ты ў сэрцы Сваім, - ведаю, што гэта было ў Цябе, -


Ад наказаў вуснаў Ягоных не адступаўся; словы вуснаў Ягоных захоўваў болей, чым мае правілы.


Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго.


Я паклікаў арла з усходу, з далёкай краіны, спраўцу вызначэньня Майго. Я сказаў - і спраўджу гэта; прадпісаў - і зраблю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы