Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁІЛЯ 1:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Нават і жывёлы на полі заклікаюць да Цябе, бо высахлі патокі водаў, і агонь зьнішчыў пашы пустыні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Таксама жывёла палявая прагне да Цябе, бо ручаі водаў высахлі, і агонь зжэр пашы пустыні.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Нават звяры палявыя ўздыхаюць да Цябе, бо павысыхалі крыніцы водаў ды агонь паглынуў стэпавыя пашы.

Глядзіце раздзел Копія




ЁІЛЯ 1:20
9 Крыжаваныя спасылкі  

Як прайшоў нейкі час, гэты паток высах, бо ня было дажджу на зямлю.


І сказаў Ахаў Аўдзію: ідзі па зямлі да ўсіх крыніц водных і да ўсіх патокаў на зямлі, ці ня знойдзем дзе-небудзь травы, каб нам пракарміць коней і ня страціць быдла.


Хто рыхтуе ворану корм ягоны, калі птушаняты яго крычаць да Бога, бадзяючыся безь ежы?


Паставіў яго гаспадаром над домам сваім і ўпраўцам над усім валоданьнем сваім,


Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.


Як бо глеба патрэскалася ад таго, што ня было дажджу на зямлю, дык і земляробы зьбянтэжаныя і пакрываюць свае галовы.


прарокі, якія здавён былі да мяне і да цябе, прадказвалі многім землям і вялікім царствам вайну і бедства і паморак.


Як стогне быдла, паныла ходзяць статкі валоў, бо няма ім пашы! томяцца і статкі авечак.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы