Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 3:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 І ўбачыў цар Маавіцкі, што бітва адольвае яго, і ўзяў з сабою сямсот чалавек, якія валодалі мечам, каб прабіцца да цара Эдомскага; але не маглі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 І ўбачыў валадар Мааву, што перамагаюць ворагі ягоныя, і ён узяў з сабой семсот чалавек, якія трымаюць меч, каб прабіцца да валадара Эдому, але ня змог.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Калі цар Мааба ўбачыў, што перамагаюць ворагі яго, то ўзяў з сабой семсот чалавек, валодаючых мечам, каб прабіцца да цара Эдома; і не змаглі яны.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 3:26
5 Крыжаваныя спасылкі  

І гарады разбурылі, і на кожную лепшую дзялянку ў полі кінулі кожны па камені і закідалі яго, і ўсе вытокі водаў запрудзілі і ўсе дрэвы лепшыя сьсеклі, так што заставалася толькі каменьне ў Кір-Харэшаце. І абступілі яго таранчыкі і разбурылі яго.


І ўзяў ён сына свайго першынца, якому належала цараваць замест яго, і прынёс яго на цэласпаленьне на сьцяне. Гэта выклікала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адступіліся ад яго і вярнуліся ў сваю зямлю.


І пайшоў цар Ізраільскі і цар Юдэйскі і цар Эдомскі, і ішлі яны абыходам сем дзён, і ня было вады войску і быдлу, якое шло за імі.


У дні ягоныя выступіў Эдом з-пад рукі Юды, і паставілі яны над сабою цара.


Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Маава і за чатыры не пашкадую яго, бо ён перапаліў косткі цара Эдомскага на вапну.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы