Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 23:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І закліначоў мёртвых, і чараўнікоў, і тэрафімаў, і ідалаў, і ўсе мярзоты, якія паяўляліся ў зямлі Юдэйскай і ў Ерусаліме, зьнішчыў Ёсія, каб выканаць словы закона, напісаныя ў кнізе, якую знайшоў Хэлкія сьвятар у доме Гасподнім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І таксама Ёсія вынішчыў тых, якія выклікалі духаў памерлых, і варажбітоў, і [зьніш­чыў] тэрафімаў, ідалаў і ўсе брыдоты, якія былі бачаныя ў зямлі Юды і ў Ерусаліме, каб выканаць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў Доме ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Таксама Осія загубіў выклікаючых памерлых, і чараўнікоў, і тэрафімаў, і ідалаў і ўсе агіднасці, якія былі ў зямлі Юдэі і ў Ерузаліме, каб споўніць словы закону, што былі запісаны ў кнізе, якую знайшоў святар Хэлькія ў святыні Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 23:24
21 Крыжаваныя спасылкі  

І як Лаван пайшоў стрыгчы быдла сваё, дык Рахіль забрала ідалаў, якія былі ў бацькі яе.


за тое, што зрабіў Манасія, цар Юдэйскі, такія мярзоты, горш за ўсё тое, што рабілі Амарэі, якія былі да яго, і ўвёў Юду ў грэх ідаламі сваімі,


і хадзіў тою самаю дарогаю, якою хадзіў бацька ягоны, і служыў балванам, якім служыў бацька ягоны, і пакланяўся ім,


І зноў зладзіў вышыні, якія зьнішчыў бацька ягоны Эзэкія, і паставіў ахвярнікі Ваалу, і зрабіў дуброву, як зрабіў Ахаў, цар Ізраільскі; і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму,


І правёў сына свайго праз агонь, і чараваў, і варажыў, і завёў закліначоў мёртвых і чарадзеяў; многа зрабіў неспадобнага ў вачах Госпада, каб угнявіць Яго.


а на васемнаццатым годзе цара Ёсіі была ўчынена гэтая пасха Госпаду ў Ерусаліме.


І дух Егіпта зьняможацца ў ім, і заблытаю раду яго, - і пойдуць яны да ідалаў і да чарадзеяў, і да закліначоў мёртвых і да варажбітоў.


Бо доўгі час сыны Ізраілевыя будуць заставацца без цара і бяз князя і без ахвяры, без ахвярніка, бяз эфода і тэрафіма.


Не зьвяртайцеся да закліначоў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзеце, і не даводзьце сябе да апаганьваньня імі. Я Гасподзь, Бог ваш.


Хай то мужчына хай жанчына, калі будуць яны выклікаць мёртвых альбо чарадзейнічаць, хай будуць аддадзены сьмерці: камянямі трэба пабіць іх, кроў іхняя на іх.


бо дзеямі закона не апраўдаецца перад Ім ніякая плоць; бо законам спазнаецца грэх.


А хто пранікне ў закон дасканалы, закон свабоды, і застанецца ў ім, той, ня будучы слухачом забыўлівым, а выканаўцам дзеі, дабрашчасны будзе ў сваім дзеяньні.


А звонку - сабакі і чарадзеі, і любадзейнікі - забойцы, і ідаласлужнікі і кожны, хто любіць і ўчыняе няпраўду.


І быў у Міхі дом Божы. І зрабіў ён наплечнік і тэрафім, і пасьвяціў аднаго сына свайго, каб ён быў у яго за сьвятара.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы