Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 14:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І ўзяў усё золата і срэбра, і ўвесь посуд, які знайшоўся ў доме Гасподнім і ў скарбніцах царскага дома, і заложнікаў, і вярнуўся ў Самарыю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 і забраў усё золата і срэбра, і ўсе рэчы, якія знаходзіліся ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцах дому валадара, і [ўзяў] закладнікаў, і вярнуўся ў Самарыю.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І забраў усё золата і срэбра, і ўсе рэчы, якія знаходзіліся ў доме Госпада і ў скарбніцах царскіх, і закладнікаў, і вярнуўся ў Самарыю.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 14:14
7 Крыжаваныя спасылкі  

і ўзяў скарбы дома Гасподняга і скарбы дома царскага, - усё ўзяў; узяў і ўсе залатыя шчыты, якія зрабіў Саламон.


Так зьвершана ўся праца, якую рабіў цар Саламон для храма Госпада. І прынёс Саламон прысьвечанае Давідам, бацькам ягоным; срэбра і золата і рэчы аддаў у скарбніцы храма Гасподняга.


і кадзільніцы, і чары, што было залатое і што было срэбнае, узяў начальнік целаахоўцаў:


і вывез ён адтуль усе скарбы дома Гасподняга і скарбы царскага дома; і паламаў, як сказаў Гасподзь, увесь залаты посуд, які Саламон, цар Ізраільскі, зрабіў у храме Гасподнім;


Дык вось, уступі ў саюз з гаспадаром маім царом Асірыйскім; я дам табе дзьве тысячы коней, ці можаш ты дастаць сабе вершнікаў на іх?


Але Ёас, цар Юдэйскі, узяў усё ахвяраванае, што ахвяравалі храму Ёсафат, і Ёрам і Ахозія, бацькі ягоныя, цары Юдэйскія, і што ён сам ахвяраваў, і ўсё золата, знойдзенае ў скарбніцах дома Гасподняга і дома царскага, і паслаў Азаілу, цару Сірыйскаму; і ён адступіў ад Ерусаліма.


І ўзяў Аса ўсё срэбра, золата, што засталася ў скарбніцах дома Гасподняга і ў скарбніцах дома царскага, і даў яго ў рукі слугам сваім, і паслаў іх цар Аса да Вэнадада, сына Таўрымона, сына Хэзіёнавага, цара Сірыйскага, які жыў у Дамаску, і сказаў:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы