3 ЦАРСТВАЎ 6:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)6 Ніжні ярус прыбудовы шырынёю быў пяць локцяў, сярэдні шырынёю шэсьць локцяў, а трэці шырынёю сем локцяў; бо вакол храма звонку зроблены былі выступы, каб прыбудова не дакраналася да сьценаў храма. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)6 І меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, сярэдні — шэсьць локцяў шырыні, а трэці — сем локцяў шырыні, бо ён зрабіў абмуроўку вакол Дому звонку, каб прыбудова не датыкалася да муроў Дому. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)6 Меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, і сярэдні паверх — шэсць локцяў шырыні, і трэці паверх — сем локцяў шырыні; бо ён пабудаваў лесвіцу ў доме кругом звонку, каб бэлькі не ўваходзілі ў сцены святыні. Глядзіце раздзел |