Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 21:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 і насупраць яго пасадзеце двух нягодных людзей, якія сьведчылі б на яго і сказалі: ты зьневажаў Бога і цара; і потым выведзіце яго і пабеце яго камянямі, каб ён памёр.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 А насупраць яго паса­дзіце двух чалавек, сыноў Бэліяла, і яны засьведчаць супраць яго, кажучы: “Ты блюзьніў суп­раць Бога і валадара”. І выведзіце яго, і ўкамянуйце, і забіце [яго]».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 і насупраць яго пасадзіце двух людзей, сыноў Бэліяла, і хай яны засведчаць: “Ты зняважыў Бога і цара”; і выведзіце яго, і ўкамянуйце, каб памёр».

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 21:10
18 Крыжаваныя спасылкі  

Судзьдзяў не ліхаслові і правадыра ў народзе тваім ня ганьбі.


Тады падбухторылі яны некаторых сказаць: мы чулі, як ён казаў блюзьнерчыя словы на Майсея і на Бога.


Ня досыць аднаго сьведкі супроць каго-небудзь у якой-небудзь віне і ў якім-небудзь злачынстве і ў якім-небудзь грэху, якім ён згрэшыць: пры словах двух сьведкаў, альбо пры словах трох сьведкаў адбудзецца справа.


што паявіліся ў ім бязбожныя людзі спасярод цябе і спакусілі жыхароў горада іхняга, кажучы: «хадзем і будзем служыць багам іншым, якіх вы ня ведалі», -


і паставілі ілжывых сьведкаў, якія казалі: гэты чалавек не перастае гаварыць блюзьнерчыя словы на сьвятое месца гэтае і на закон;


Юдэі сказалі Яму ў адказ: не за добры ўчынак хочам пабіць камянямі Цябе, а за блюзьнерства і за тое, што Ты, чалавек, робіш Сябе Богам.


Калі яны разьвесялілі сэрцы свае, вось, жыхары горада, людзі распусныя, атачылі дом, стукаліся ў дзьверы і казалі старому, гаспадару дома: выведзі чалавека, які ўвайшоў у дом твой, мы спазнаем яго.


выведзі ганьбоўца прэч з табару, і ўсе, хто чуў яго, няхай пакладуць рукі свае на галаву ягоную, і ўсё супольства пабэе яго камянямі;


А сыны Ілія былі людзі нягодныя; яны ня ведалі Госпада


Там выпадкова быў адзін нягодны чалавек, імем Савэй, сын Біхры, Веньямініцянін; ён затрубіў у трубу і сказаў: няма нам часткі ў Давідзе, і няма нам долі ў сыне Есэевым; усе па намётах сваіх, Ізраільцяне!


У пісьмах яна пісала так: абвясьцеце пост і пасадзеце Навутэя на першае месца ў народзе


І зрабілі мужы горада ягонага, старэйшыны і знакамітыя, якія жылі ў горадзе ягоным, як загадала ім Езавэль, так, як пісана ў пісьмах, якія яна паслала ім.


А Елісей сядзеў у сваім доме і старцы сядзелі ў яго. І паслаў цар чалавека ад сябе. Перш чым прыйшоў пасланы да яго, ён сказаў старцам: бачыце, што гэты сын забойцы паслаў зьняць зь мяне галаву? Глядзеце, калі прыйдзе пасланец, зачынеце дзьверы і прыцісьніце яго дзьвярмі. А вось і тупат ног гаспадара яго за ім!


Калі ўсчыналася кола бяседных дзён, Ёў пасылаў па іх і асьвячаў іх і, устаючы рана раніцай, прыносіў цэласпаленьне па ліку ўсіх іх. Бо казаў Ёў: можа быць, сыны мае зграшылі і зганілі Бога ў сэрцы сваім. Так рабіў Ёў ва ўсе такія дні.


ілжывы сьведка, які хлусіць, і той, хто сее разлад між братамі.


І суд адступіў назад, і праўда стала здалёку, бо ісьціна спатыкнулася на плошчы, і сумленнасьць ня можа ўвайсьці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы