Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 20:39 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

39 Калі цар праязджаў міма, ён закрычаў цару і сказаў: раб твой хадзіў на бітву, і вось, адзін чалавек, які адышоў убок, падвёў да мяне чалавека і сказаў: вартуй гэтага чалавека; калі яго ня будзе, дык твая душа будзе за яго душу, альбо ты павінен будзеш адважыць талант срэбра.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

39 І сталася, калі валадар праходзіў, ён паклікаў валадара і сказаў: «Слуга твой пайшоў ваяваць, і вось, адзін чалавек прыйшоў, і прывёў некага чалавека да мяне, і сказаў: “Пільнуй гэтага чалавека! Калі ён прападзе, душа твая будзе за душу ягоную, або адважыш талент срэбра”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

39 І калі цар праходзіў міма, ён паклікаў цара і сказаў: «Паслугач твой пайшоў змагацца ўрукапашную; і калі адзін чалавек уцёк, хтосьці прывёў яго да мяне, і сказаў: “Пільнуй гэтага чалавека! Калі ён прападзе, твая душа будзе за яго душу, або адважыш талент срэбра”.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 20:39
14 Крыжаваныя спасылкі  

І прыступілі яны да ўчыненьня ахвяраваньняў і цэласпаленьняў. А Іуй паставіў па-за домам восемдзесят чалавек і сказаў: душа таго, у каго выратуецца хто-небудзь зь людзей, якіх я аддаю вам у рукі, будзе замест душы таго, хто выратаваўся.


Багацьцем сваім чалавек адкупляе жыцьцё сваё, а бедны і пагрозы ня чуе.


ня прыме адкупу ніякага, і не захоча, як бы ты ні памножыў гасьцінцы.


Слухай, народзе Мой, буду Я прамаўляць, Ізраіле! буду Я сьведчыць супроць цябе: Я - Бог, твой Бог.


Хай не пакарае цябе гнеў Божы караю! Вялікі выкуп ня выратуе цябе.


І сказаў яму: так кажа Гасподзь: за тое, што ты выпусьціў з рук тваіх чалавека, заклятага Мною, душа твая будзе замест ягонай душы, народ твой замест ягонага народу.


калі на яго накладзены будзе выкуп, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які накладзены будзе на яго.


Калі раб твой заняўся тымі і іншымі справамі, яго ня стала. І сказаў яму цар Ізраільскі: такі табе і прысуд, ты сам рашыў.


Пракляты, хто справу Гасподнюю робіць абы як, і пракляты, хто стрымлівае меч Яго ад крыві!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы