3 ЦАРСТВАЎ 2:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)4 каб Гасподзь выканаў слова Сваё, якое Ён сказаў пра мяне, кажучы: калі сыны твае будуць сачыць за шляхамі сваімі, каб хадзіць прад Мною ў ісьціне ад усяго сэрца свайго і ад усёй душы сваёй, дык не перавядзецца муж ад цябе на троне Ізраілевым. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)4 каб зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае і калі будуць хадзіць перад абліччам Маім у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, ня будзе адкінуты нашчадак твой ад пасаду Ізраіля”. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)4 каб здзейсніў Госпад слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі твае сыны будуць пільнаваць дарогі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то не будзе адкінуты нашчадак твой ад пасада Ізраэля”. Глядзіце раздзел |
І сёньня, Госпадзе Божа Ізраілеў, выканай рабу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты сказаў яму, кажучы: не перастанецца ў цябе муж, які сядзіць прад абліччам Маім на троне Ізраілевым. Калі толькі сыны Твае будуць назіраць за шляхамі сваімі, ходзячы паводле закону Майго так, як ты хадзіў прад Мною.