Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 18:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 і калі Езавэль зьнішчала прарокаў Гасподніх, Аўдзій узяў сто прарокаў і хаваў іх, па пяцьдзясят чалавек, у пячорах і карміў іх хлебам і вадою.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА, Абадыя ўзяў сто прарокаў і схаваў іх па пяць­дзясят у адной і другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 бо калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых, то ён узяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзесят у адной і ў другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 18:4
18 Крыжаваныя спасылкі  

Хіба ня сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езавэль забівала прарокаў Гасподніх, як я хаваў сто чалавек прарокаў Гасподніх, па пяцьдзясят чалавек, у пячорах і карміў іх хлебам і вадою?


тыя, каго ўвесь сьвет ня быў варты, блукалі па пустынях і горах, па пячорах і цясьнінах зямных.


І Цар скажа ім у адказ: «праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне».


бо быў галодны Я, і вы далі Мне есьці; быў сасьмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне;


Вінаградары, схапіўшы слуг ягоных, каго набілі, каго забілі, а каго каменьнем пабілі.


і зрабіліся ўпартыя і ўзбурыліся супроць Цябе: і занядбалі закон Твой, забівалі прарокаў Тваіх, якія ўмаўлялі іх зьвярнуцца да Цябе, і рабілі вялікія абразы.


Той сказаў: я не магу вярнуцца з табою і пайсьці да цябе; ня буду есьці хлеба і ня буду піць у цябе вады ў гэтым месцы,


І сказаў Ахаў Аўдзію: ідзі па зямлі да ўсіх крыніц водных і да ўсіх патокаў на зямлі, ці ня знойдзем дзе-небудзь травы, каб нам пракарміць коней і ня страціць быдла.


А Елісей сядзеў у сваім доме і старцы сядзелі ў яго. І паслаў цар чалавека ад сябе. Перш чым прыйшоў пасланы да яго, ён сказаў старцам: бачыце, што гэты сын забойцы паслаў зьняць зь мяне галаву? Глядзеце, калі прыйдзе пасланец, зачынеце дзьверы і прыцісьніце яго дзьвярмі. А вось і тупат ног гаспадара яго за ім!


і ты зьнішчыш дом Ахава, гаспадара твайго, каб Мне адпомсьціць за кроў рабоў Маіх прарокаў і за кроў усіх рабоў Гасподніх, якія загінулі ад рукі Езавэлі;


«Складзі раду, пастанаві рашэньне; ахіні нас аполудні, як уначы, ценем тваім, акрый выгнаных, ня выдай падарожных.


Але рука Ахікіма, сына Саванавага, была за Ерамію, каб не аддаваць яго ў рукі народа на забойства.


Тады сказалі князі Варуху: «ідзі, схавайся, ты і Ерамія, каб ніхто ня ведаў, дзе вы».


І пайшла яна, каб узяць; а ён закрычаў усьлед ёй і сказаў: вазьмі дзеля мяне і кавалак хлеба ў рукі свае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы