Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 18:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І паклікаў Ахаў Аўдзія, які начальнічаў над палацам. А Аўдзій быў чалавек вельмі богабаязны,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І паклікаў Ахаў Абадыю, які [быў] над домам [ягоным], а Абадыя вельмі баяўся ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І паклікаў Ахаб Абдзію, аканома дома свайго. А Абдзія вельмі баяўся Госпада;

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 18:3
21 Крыжаваныя спасылкі  

Анёл сказаў: не падымай рукі тваёй на хлопчыка, і не рабі зь ім нічога; бо цяпер Я ведаю, што баішся ты Бога і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго, дзеля Мяне.


І ўзяў раб зь вярблюдаў гаспадара свайго дзесяць вярблюдаў і пайшоў. У руках у яго былі таксама ўсякія скарбы гаспадара ягонага. Ён устаў і пайшоў у Месапатамію, у горад Нахораў;


І сказаў Абрагам рабу свайму, старэйшаму ў доме ягоным, кіроўцу ўсім, што ў яго было: пакладзі руку тваю пад сьцягно маё


няма болей мяне ў доме гэтым; і ён не забараніў мне нічога, акрамя цябе, бо ты жонка яму; як жа зраблю я гэта вялікае ліха і зграшу прад Богам?


ты будзеш над домам маім, і твайго слова трымацца будзе ўвесь народ мой; толькі тронам я буду большы за цябе.


І сказаў ім Язэп на трэці дзень: вось, што зрабеце, і застанецеся жывыя, бо я баюся Бога:


У дванаццаты год валадараньня Ераваама, цара Ізраільскага, зацараваў Аса над Юдэямі


Калі я пайду ад цябе, тады Дух Гасподні аднясе цябе, ня ведаю, куды; і калі я пайду паведаміць Ахаву, і ён ня знойдзе цябе, дык ён заб'е мяне; а раб твой богабаязны з маладосьці сваёй.


І пайшоў Ільля паказацца Ахаву. А голад вялікі быў у Самарыі.


Адна жонка сыноў прарокавых зь лямантам казала Елісею: раб твой, мой муж памёр; а ты ведаеш, што раб твой баяўся Госпада; цяпер прыйшоў пазыковец забраць абодвух дзяцей маіх у рабы сабе.


А ранейшыя начальнікі вобласьцяў, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і зьбіралі зь іх хлеб і віно, акрамя сарака сікляў срэбра; нават і слугі іхнія панавалі над народам. А я не рабіў так праз страх Божы.


тады загадаў я брату майму Ханані і начальніку Ерусалімскай крэпасьці Хананію, бо ён больш за многіх іншых быў чалавек верны і богабаязны,


і сказаў чалавеку: вось страх Гасподні ёсьць сапраўдная мудрасьць, і аддаленьне ад ліха - розум.


Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.


У страху перад Госпадам - надзея цьвёрдая, і сынам сваім Ён прыстанішча.


Тыя, што не баяцца Бога, кажуць адно аднаму: уважае Гасподзь і чуе гэта, і прад абліччам Яго пішацца памятная кніга пра тых, што баяцца Госпада і шануюць імя Яго.


І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, але ж душы забіць ня могуць; а бойцеся болей Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у геене.


гэтак сама і той з двума набыў другія два;


пабожны і богабаязны з усім домам сваім, ён рабіў шмат міласьціны людзям і заўсёды маліўся Богу.


а ў кожным народзе той, хто богабаязны і робіць па праўдзе, да спадобы Яму.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы