Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 1:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Цяпер, вось, я раю табе: ратуй жыцьцё тваё і жыцьцё сына твайго Саламона.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І цяпер дазволь даць раду табе, каб ты захавала душу тваю і душу сына твайго Салямона.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Дык хачу табе параіць, каб захавала ты жыццё сваё і сына свайго Саламона.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 1:12
14 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж вывелі іх вонкі, дык адзін зь іх сказаў: ратуй душу сваю; не азірайся і нідзе ня спыняйся ў навакольлі гэтым; ратуйся на гары, каб табе не загінуць.


Ідзі і ўвайдзі да цара Давіда і скажы яму: ці не прысягаўся ты, гаспадару мой цар, рабыні тваёй, кажучы: сын твой Саламон будзе царом пасьля мяне, і ён сядзе на троне маім? Чаму ж зацараваў Аданія?


інакш, калі гаспадар мой цар спачне з бацькамі сваімі, упадзе віна на мяне і на сына майго Саламона.


Гатолія, маці Ахозіі, бачачы, што сын яе памёр, устала і вынішчыла ўсё царскае племя.


І ўступіў Ёрам на царства бацькі свайго і ўмацаваўся, і ўсьмерціў усіх братоў сваіх мечам і таксама некаторых з князёў Ізраілевых;


І Гатолія, маці Ахозіі, убачыўшы, што памёр сын яе, устала і зьнішчыла ўсё царскае племя дома Юдавага.


Дзе няма добрае рады, там занепадае народ, а пры многіх радцах - дабрадзенствуе.


Бяз рады задумы разладзяцца, а пры мностве радцаў яны спраўдзяцца.


Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну.


Масьць і дымленьне радуюць сэрца; так салодкі кожнаму сябар з сардэчнай ранай сваёй.


І сказаў Ерамія Сэдэкію: «калі я адкрыю табе, ці не аддасі мяне сьмерці? і калі дам табе параду, ты не паслухаешся мяне».


Але вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемца; хадзем, заб'ем яго і завалодаем спадчынай ягонай:


Павал сказаў сотніку і воінам: калі яны не застануцца на караблі, вы ня зможаце ўратавацца.


І прыйшоў ён у дом бацькі свайго ў Офру і забіў братоў сваіх, семдзесят сыноў Ераваалавых, на адным камені. Застаўся толькі Ётам, малодшы сын Ераваалаў, бо схаваўся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы