Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 6:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Калі ўваходзіў каўчэг Гасподні ў горад Давідаў, Мэлхола, дачка Саўла, глядзела ў акно і, убачыўшы цара Давіда, які скакаў і танцаваў прад Госпадам, прынізіла яго ў сэрцы сваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І калі Каўчэг ГОСПАДА прыйшоў у горад Давіда, Міхаль, дачка Саўла, глядзела праз вакно, і ўбачыла Давіда, які скакаў і танчыў перад абліччам ГОСПАДА, і пагрэбавала ім у сэрцы сваім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Калі каўчэг Госпада быў унесены ў горад Давіда, вось Міхол, дачка Саўла, гледзячы ў акно, убачыла цара Давіда, што падскокваў і радаваўся перад Госпадам, і пагардзіла ім у сваім сэрцы.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 6:16
12 Крыжаваныя спасылкі  

Душэўны чалавек ня прымае таго, што ад Духа Божага, бо ён лічыць гэта юродзтвам; і ня можа разумець, бо пра гэта трэба разважаць духоўна.


Калі каўчэг запавета Гасподняга ўваходзіў у горад Давідаў, Мэлхола, дачка Саўлава, глядзела ў акно і, убачыўшы цара Давіда, які скакаў і весяліўся, знікчэмніла яго ў сэрцы сваім.


А іншыя, насьміхаючыся, казалі: яны апіліся салодкім віном.


І выправіў Давід паслоў да Евастэя, сына Саўлавага, сказаць: аддай жонку маю Мэлхолу, якую я атрымаў за сто краеабразаньняў Філістымскіх.


Ён быў пагарджаны і прыніжаны перад людзьмі, Муж скрухі і дасьведчаны ў хваробах, і мы адварочвалі ад Яго твар свой; Ён быў пагарджаны, і мы ані ў што ня ставілі Яго.


Але Давід узяў крэпасьць Сіён: гэта - горад Давідаў.


Так Давід і ўвесь дом Ізраілеў несьлі каўчэг Гасподні з крыкамі і трубнымі гукамі.


Калі Давід вярнуўся, каб дабраславіць дом свой, дык Мэлхола, дачка Саўла, выйшла яму насустрач і сказала: як вызначыўся сёньня цар Ізраілеў, агаліўшыся сёньня перад вачыма рабынь рабоў сваіх, як агаляецца які-небудзь пусты чалавек!


І сказаў Саўл Давіду: вось старэйшая дачка мая, Мэрова: я дам яе табе за жонку, толькі будзь у мяне адважны і вядзі войны Гасподнія. Бо Саўл думаў: няхай не мая рука будзе на ім, а рука Філістымлянаў будзе на ім.


Але Давіда пакахала другая дачка Саўлавая, Мэлхола; і калі паведамілі пра гэта Саўлу, дык гэта было прыемна яму.


дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы