Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 3:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І паслаў Авэнір ад сябе паслоў да Давіда сказаць: чыя гэта зямля? і яшчэ сказаць: заключы спрымірэнства са мною, і рука мая будзе з табою, каб навярнуць да цябе ўвесь народ Ізраільскі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І паслаў Абнэр пасланцоў ад сябе да Давіда, кажучы: «Чыя гэта зямля?», і [яшчэ] кажучы: «Заключы запавет са мной, і вось, рука мая будзе з табою, каб прывесьці да цябе ўвесь Ізраіль».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 І паслаў Абнэр вестуноў ад сябе да Давіда, каб сказалі яны: «Чыя гэта зямля?» і яшчэ сказалі: «Заключы сяброўства са мной, і рука мая будзе з табою, і прывяду я да цябе ўвесь Ізраэль».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 3:12
15 Крыжаваныя спасылкі  

І схіліў ён сэрца ўсіх Юдэяў, як аднаго чалавека. І паслалі яны да цара сказаць: вярніся ты і ўсе слугі твае.


І вось, усе Ізраільцяне прыйшлі да цара і сказалі цару: навошта браты нашыя, мужы Юдавыя, захапілі цябе і праводзілі цара і дом ягоны і ўсіх людзей Давідавых зь ім празь Ярдан?


ты любіш ненавісьнікаў тваіх і ненавідзіш любасных тваіх, бо ты паказаў сёньня, што нішто табе і правадыры і слугі; сёньня я даведаўся, што калі б Авэсалом застаўся жывы, а мы ўсе памерлі, дык табе было б прыемней.


І ня мог Евастэй запярэчыць Авэніру, бо баяўся яго.


І сказаў Давід: добра, я заключу спрымірэнства з табою, толькі прашу ў цябе аднаго, менавіта - ты ня ўбачыш твару майго, калі не прывядзеш з сабою Мэлхолы, дачкі Саўла, калі прыйдзеш пабачыцца са мною,


І сказаў Авэнір Давіду: я ўстану і пайду і зьбяру да гаспадара майго цара ўвесь народ Ізраільскі, і яны ўступяць у запавет з табою, і будзеш цараваць над усімі, як жадае душа твая. І адпусьціў Давід Авэніра, і ён пайшоў зь мірам.


Калі Авэнір вярнуўся ў Хэўрон, дык Ёаў узяў яго ў браму, быццам дзеля таго, каб пагутарыць зь ім таемна, і там ударыў яго ў жывот. І памёр Авэнір за кроў Асаіла, брата Ёава.


І сказаў цар слугам сваім: ці ведаеце вы, што правадыр і вялікі муж загінуў у гэты дзень у Ізраілі?


Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы