2 ЦАРСТВАЎ 24:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)12 ідзі і скажы Давіду: так кажа Гасподзь: тры кары прапаную Я табе; выберы сабе адну зь іх, якая спасьцігла б цябе. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)12 «Ідзі і скажы Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД. Тры [кары] Я кладу перад табою. Выберы сабе адну з іх, і Я зраблю табе гэта”». Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)12 «Ідзі і скажы Давіду: гэта кажа Госпад: “Тры пакаранні Я кладу табе; выберы адно, што пажадаеш, з іх, каб гэта Я зрабіў табе”». Глядзіце раздзел |
І прыйшоў Гад да Давіда, і абвясьціў яму, і сказаў яму: выбірай сабе, ці быць голаду ў краіне тваёй сем гадоў, альбо каб ты тры месяцы бегаў ад непрыяцеляў тваіх, і яны перасьледавалі цябе, альбо каб тры дні была згубная пошасьць у краіне тваёй? цяпер рассудзі і вырашы, што мне адказваць Таму, Хто паслаў мяне.