Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 21:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І пачалася зноў вайна паміж Філістымлянамі і Ізраільцянамі. І выйшаў Давід і слугі ягоныя зь ім, і ваявалі зь Філістымлянамі; і Давід стаміўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І была зноў вайна Філістынцаў супраць Ізраіля. І пайшоў Давід і слугі ягоныя з ім, і ваявалі з Філістынцамі. І Давід быў змучаны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 А зноў пачалася вайна філістынцаў супраць ізраэльцаў, і пайшлі Давід і паслугачы яго з ім, і ваявалі з філістынцамі, і Давід адчуў сябе змучаным.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 21:15
14 Крыжаваныя спасылкі  

У той дзень, калі задрыжаць тыя, што дом ацаляюць, і сагнуцца мужы сілы; і перастануць малоць тыя, што мелюць, бо няшмат ужо іх засталося; і зацьмяцца тыя, якія глядзяць у акно;


упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл;


Пасьля таго пачалася вайна зь Філістымлянамі ў Газэры. Тады Савахай Хушацянін пабіў Сафа, аднаго з нашчадкаў Рэфаімаў. І яны ўпакорыліся.


І зрабіў Давід, як загадаў яму Гасподзь, і пабіў Філістымлянаў ад Гаваі да Газэра.


І прыйшлі зноў Філістымляне, і разьмясьціліся ў даліне Рэфаім.


Калі Філістымляне дачуліся, што Давіда памазалі на царства над Ізраілем, дык падняліся ўсе Філістымляне шукаць Давіда. І пачуў Давід і пайшоў у крэпасьць.


Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды,


Тады Есьвій, адзін з нашчадкаў Рэфаімаў, у якога дзіда была вагою ў трыста сікляў медзі і які аперазаны быў новым мечам, хацеў забіць Давіда.


Пасьля гэтага Давід разьбіў Філістымлянаў і ўпакорыў іх, і ўзяў Давід Мэтэг-Гаама з рук Філістымлянаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы