2 ЦАРСТВАЎ 21:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)12 І пайшоў Давід і ўзяў косьці Саўла і косьці Ёнатана, сына ягонага, у жыхароў Явіса Галаадскага, якія тайна ўзялі іх з пляца Бэт-Сана, дзе яны былі павешаны Філістымлянамі, калі забілі Філістымляне Саўла на Гэлвуе. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)12 І пайшоў Давід, і ўзяў у гаспадароў Ябэшу Гілеадзкага косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі там павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)12 І выправіўся Давід, і забраў ад жыхароў Явіса ў Галаадзе косці Саўла і косці Ёнатана, сына яго, якія здабылі іх патаемна з плошчы ў Бэтсане, дзе іх павесілі філістынцы, калі забілі Саўла ў Гэльбоэ. Глядзіце раздзел |