Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 2:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І паўтарыў Авэнір яшчэ, кажучы Асаілу: адстань ад мяне, каб я не паваліў цябе на зямлю; тады зь якім тварам зьяўлюся я да Ёава, брата твайго?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І зноў аглянуўся Абнэр, кажучы Асаэлю: «Адступіся ад мяне. Навошта маю прыбіць цябе да зямлі, і тады не змагу падняць аблічча маё перад Ёавам, братам тваім».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 І зноў сказаў Асаэлю Абнэр: «Адступіся, бо буду змушаны прыбіць цябе да зямлі і тады не змагу падняць аблічча свайго перад Ёабам, братам тваім».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 2:22
6 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў яму Авэнір: ухіліся направа або налева і выбяры сабе аднаго хлопца і вазьмі сабе ягоную зброю. Але Асаіл не захацеў адстаць ад яго.


Калі Авэнір вярнуўся ў Хэўрон, дык Ёаў узяў яго ў браму, быццам дзеля таго, каб пагутарыць зь ім таемна, і там ударыў яго ў жывот. І памёр Авэнір за кроў Асаіла, брата Ёава.


Чалавек, які насуперак засьцярогам робіцца ўпарты, будзе раптам зламаны, і ня будзе яму дапамогі.


Што існуе, таму дадзена ўжо найменьне, і вядома, што гэта - чалавек і што ня можа ён прававацца з тымі, якія мацнейшыя за яго.


Тады Саўл сказаў Мэлхоле: дзеля чаго ты так ашукала мяне і адпусьціла ворага майго, каб ён уцёк? І сказала Мэлхола Саўлу: ён сказаў мне: адпусьці мяне, інакш я заб'ю цябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы