Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 2:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І пагнаўся Асаіл за Авэнірам і перасьледаваў яго, ня ўхіляючыся ні направа ні налева ад сьлядоў Авэніра.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І пагнаўся Асаэль за Абнэрам, і не зварочваў ані ўправа, ані ўлева ад Абнэра.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 І пагнаўся Асаэль за Абнэрам, і не зварочваў ані ўправа, ані ўлева, не пакідаючы пераследаваць Абнэра.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 2:19
9 Крыжаваныя спасылкі  

І былі там тры сыны Саруі: Ёаў і Авэса і Асаіл. А Асаіл быў лёгкі на ногі, як сарна ў полі.


І азірнуўся Авэнір назад і сказаў: ці ты гэта, Асаіл? Той сказаў: я.


І сказаў яму Авэнір: ухіліся направа або налева і выбяры сабе аднаго хлопца і вазьмі сабе ягоную зброю. Але Асаіл не захацеў адстаць ад яго.


Калі Авэнір вярнуўся ў Хэўрон, дык Ёаў узяў яго ў браму, быццам дзеля таго, каб пагутарыць зь ім таемна, і там ударыў яго ў жывот. І памёр Авэнір за кроў Асаіла, брата Ёава.


А Ёаў і брат ягоны Авэса забілі Авэніра за тое, што ён забіў брата іхняга Асаіла ў бітве каля Гаваона.


І рабіў ён добрае ў вачах Гасподніх, і хадзіў ва ўсім шляхам Давіда, бацькі свайго, і ня ўхіляўся ні направа, ні налева.


Ня ўхіляйся ні направа, ні налева; адвядзі нагу тваю ад ліхога.


толькі будзь цьвёрды і вельмі мужны, і старанна захоўвай і выконвай увесь закон, які наказаў табе Майсей, раб Мой; ня ўхіляйся ад яго ні направа, ні налева, каб чыніць разумна ва ўсіх пачынаньнях тваіх.


Таму ва ўсёй дакладнасьці старайцеся захоўваць і выконваць напісанае ў кнізе закона Майсеевага, ня ўхілейцеся ад яго ні направа, ні налева.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы