Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 19:35 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 Мне цяпер восемдзесят гадоў; ці адрозьню добрае ад благога? Ці спазнае раб твой смак у тым, што буду есьці, і ў тым, што буду піць? І ці змагу чуць голас сьпевакоў і сьпявачак? Навошта рабу твайму быць цяжарам гаспадару майму цару?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 І сказаў Барзілай валадару: «Колькі дзён [будуць яшчэ] гады жыцьця майго, каб ісьці мне з валадаром у Ерусалім?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 Маю сёння восемдзесят гадоў; ці хопіць мне розуму, каб разабраўся я, што салодкае, а што горкае? Ці можа пацешыць паслугача твайго ежа і пітво? Або ці магу я яшчэ слухаць голас спевакоў і спявачак? Пашто паслугач твой мае быць лішнім цяжарам гаспадару майму, цару?

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 19:35
15 Крыжаваныя спасылкі  

Але цар сказаў Авэсалому: не, сыне мой, мы ня пойдзем усе, каб ня быць табе цяжарам. І моцна ўпрошваў яго Авэсалом; але ён не захацеў ісьці і дабраславіць яго.


І сказаў яму Давід: калі ты пойдзеш са мною, ты будзеш мне цяжарам;


Яшчэ крыху пройдзе раб твой з царом за Ярдан; за што ж цару ўзнагароджваць мяне так шчодра?


акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце.


акрамя рабоў іхніх і рабынь іхніх, які было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і сьпявачак дзьвесьце сорак пяць.


Ці ж ня вуха разьбірае словы, і ці не язык распазнае смак ежы?


Ці ёсьць на языку маім няпраўда? Няўжо горла маё ня можа адрозьніць горычы?


ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;


а калі сямэя такая малая, што ня зьесьць ягняці, дык няхай возьме з суседам сваім, бліжэйшым да дома свайго, па ліку душ: паводле той меры, колькі кожны зьесьць, палічэцеся на ягня.


Дачка фараонава сказала ёй: схадзі. Дзяўчына пайшла і паклікала маці немаўляці.


сабраў сабе срэбра і золата й скарбаў каштоўных ад цароў і правінцый; завёў у сябе сьпевакоў і сьпявачак і асалоду сыноў чалавечых - мноства жонак і наложніц.


а цьвёрдая ежа ўласьцівая дасканалым, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны адрозьніваць дабро і зло.


бо вы паспыталі, які Гасподзь добры.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы