Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 17:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Вось, цяпер ён хаваецца ў якой-небудзь пячоры, альбо ў іншым месцы, і калі хто загіне пры першым нападзе на іх, і пачуюць і скажуць: «была параза людзей, якія пасьледавалі за Авэсаломам»,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Вось і цяпер ён хаваецца ў нейкай пячоры або ў іншым месцы. І калі хто загіне пры першым [нападзе] на іх, пачуюць вестку гэтую і скажуць: “Сталася вялікая параза народу, які з Абсаломам”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 вось і цяпер ён хаваецца ў якой-небудзь пячоры або ў якім іншым месцы. І, калі хто загіне пры першым нападзе на іх, напэўна, пачуюць і скажуць: “Стаўся вялікі ўдар народу, які стаіць за Абсалома”.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 17:9
10 Крыжаваныя спасылкі  

тады і самы аджважны, у якога сэрца, як сэрца львінае, упадзе духам; бо ўсяму Ізраілю вядома, які адважны бацька твой і мужныя тыя, якія зь ім.


І сказаў далей Хусій: ты ведаеш твайго бацьку і людзей ягоных; яны адважныя і моцна раздражнёныя, як мядзьведзіха ў полі, у якой адабралі дзяцей, і бацька твой - чалавек ваяўнічы; ён ня спыніцца начаваць з народам.


А роў, куды кінуў Ісмаіл усе трупы людзей, якіх ён забіў за Гадолію, быў той самы, які выкапаў цар Аса, баючыся Ваасы, цара Ізраільскага; яго напоўніў Ісмаіл, сын Натаніі, забітымі.


жыхары Гайскія забілі зь іх каля трыццаці шасьці чалавек і гналі іх ад брамы да Сэварым і разьбілі іх на спуску з гары; і праз гэта сэрца народу растала і зрабілася, як вада.


яны памкнуцца за намі, так што мы адвядзем іх ад горада; бо яны скажуць: «уцякаюць ад нас, як і раней»; калі мы пабяжым ад іх,


І выйшаў Давід адтуль і ўцёк у пячору Адаламскую, і пачулі браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага і прыйшлі да яго туды.


ідзеце, упэўніцеся яшчэ і высачыце месца ягонае, дзе будзе нага ягоная, і хто бачыў яго там, бо мне кажуць, што ён вельмі хітры;


І ўзяў Саўл тры тысячы выбраных мужчын з усяго Ізраіля і пайшоў шукаць Давіда і людзей ягоных па гарах, дзе жывуць сарны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы