2 ЦАРСТВАЎ 15:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)21 І адказваў Этэй цару і сказаў: жывы Гасподзь, і хай жыве гаспадар мой цар: дзе б ні быў гаспадар мой цар, ці ў жыцьці, а ці ў сьмерці, там будзе і раб твой. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)21 І адказаў Іттай валадару, і сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывы гаспадар мой, валадар! Толькі там, дзе будзе гаспадар мой, валадар, на сьмерць ці на жыцьцё, там будзе і слуга твой». Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)21 І ў адказ сказаў Этай цару: «Жыве Госпад, і жыве гаспадар мой, цар; у любым месцы, дзе будзе гаспадар мой, цар, ці на смерць, ці на жыццё, там будзе і паслугач твой». Глядзіце раздзел |