Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 12:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і даў табе дом Ізраілеў і Юдаў, і, калі гэтага мала, дадаў бы табе яшчэ болей;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і аддаў табе дом Ізраіля і Юды, а калі яшчэ гэтага табе замала, дадаў бы табе яшчэ болей.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на грудзях тваіх, і аддаў табе дом Ізраэля і Юды, а калі гэтага табе мала, Я дадам табе яшчэ болей.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 12:8
11 Крыжаваныя спасылкі  

Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца;


І сказаў яму Давід: ня бойся: я зраблю табе ласку дзеля бацькі твайго Ёнатана і вярну табе ўсе палеткі Саўлавыя, бацькі твайго, і ты заўсёды будзеш есьці хлеб за маім сталом.


Той, Хто Сына Свайго не пашкадаваў, а аддаў Яго за ўсіх нас, як зь Ім не даруе нам і ўсяго?


Так кажа Гасподзь: вось, Я спараджу на цябе зло з дома твайго і вазьму жонак тваіх перад вачыма тваімі і аддам блізкаму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі перад гэтым сонцам;


І гэтага яшчэ мала здалося ў вачах Тваіх, Госпадзе мой, Госпадзе; а Ты абвясьціў яшчэ пра дом раба Твайго наперад. Гэта ўжо па-чалавечы, Госпадзе мой, Госпадзе!


У Хэўроне цараваў над Юдаю сем гадоў і шэсьць месяцаў, і ў Ерусаліме цараваў трыццаць тры гады над усім Ізраілем і Юдам.


І прыйшлі мужы Юдавыя і памазалі там Давіда на царства над домам Юдавым. І данесьлі Давіду, што жыхары Явіса Галаадскага пахавалі Саўла.


Чаму ж ты не паслухаў голасу Госпада і кінуўся на здабычу і ўчыніў благое перад вачыма Госпада?


І адказваў цар Саламон і сказаў маці сваёй: а навошта ты просіш Авісагу Сунаміцянку для Аданіі? прасі яму і царства, бо ён мой старэйшы брат, і яму сьвятар Авіятар і Ёаў, сын Саруін.


у багатага было вельмі многа дробнага і буйнога быдла,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы