Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 12:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І ўбачыў Давід, што слугі ягоныя шэпчуцца паміж сабою, і зразумеў Давід, што дзіця памерла, і спытаўся Давід у слуг сваіх: памерла дзіця? І сказалі яму: памерла.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І ўбачыў Давід, што слугі ягоныя шэпчуцца між сабою, і зразумеў Давід, што дзіця памерла. І сказаў Давід слугам сваім: «Ці памерла дзіця?» І яны сказалі: «Памерла».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Калі, аднак, Давід убачыў паслугачоў сваіх, якія шапталіся, ён зразумеў, што дзіця памерла, і спытаўся ў паслугачоў сваіх: «Ці дзіця памерла?» Тыя яму адказалі: «Памерла».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 12:19
4 Крыжаваныя спасылкі  

На сёмы дзень дзіця памерла, і слугі Давыдавы баяліся данесьці яму, што памерла дзіця; бо, казалі яны, калі дзіця было яшчэ жывое, і мы ўгаворвалі яго, і ён ня слухаў голасу нашага, як жа скажам яму: «памерла дзіця»? і ён зробіць што-небудзь благое.


Тады Давід устаў зь зямлі і ўмыўся, і памазаўся, і памяняў вопратку сваю, і пайшоў у дом Гасподні, і маліўся. Вярнуўшыся дамоў, запатрабаваў, каб падалі яму хлеба, і ён еў.


І перастаў цар Давід перасьледаваць Авэсалома, бо ўцешыўся ў сьмерці Амнона.


Не хачу, браты, пакінуць вас у няведаньні пра памерлых, каб вы не маркоціліся, як іншыя, што ня маюць надзеі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы