Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 10:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Калі ўсе цары пакорныя Адраазару ўбачылі, што яны разьбіты Ізраільцянамі, дык заключылі мір зь Ізраільцянамі і скарыліся ім. А Сірыйцы баяліся далей дапамагаць Аманіцянам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І ўбачылі ўсе валадары, слугі Гададэзэра, што яны пераможаныя Ізраілем, і заключылі мір з Ізраілем, і служылі яму. І баяліся Сірыйцы дапамагаць сынам Амона.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 А ўсе цары, якія прыйшлі на дапамогу Ададэзэру, убачыўшы, што яны пераможаны Ізраэлем, заключылі саюз з Ізраэлем і служылі яму. І надалей сірыйцы баяліся дапамагаць сынам Амона.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 10:19
12 Крыжаваныя спасылкі  

І паставіў Давід ахоўныя войскі ў Сірыі Дамаскай, і сталі Сірыйцы ў Давіда рабамі, якія плацілі даніну. І захоўваў Гасподзь Давіда ўсюды, куды ён ні хадзіў.


стоячы зводдаль у страху ад пакутаў яе і кажучы: гора, гора табе, вялікі горад Вавілоне, горад моцны! бо ў адначасьсе прыйшоў суд твой!


Ты, цару, цар над царамі, якому Бог Нябесны даў царства, уладу і славу,


Госпадзе! рука Твая была высока паднятая, але яны ня бачылі яе; убачаць і пасаромеюцца ненавісьнікі народу Твайго; агонь зжарэ ворагаў Тваіх.


Калі ўбачылі слугі Адраазара, што яны пабітыя Ізраільцянамі, заключылі з Давідам мір і падпарадкаваліся яму. І не хацелі Сірыйцы дапамагаць больш Аманіцянам.


Вэнадад, цар Сірыйскі, сабраў усё сваё войска, і зь ім былі трыццаць два цары, і коні і калясьніцы, і пайшоў, аблажыў Самарыю і ваяваў супроць яе.


Тады сказаў Адоні-Вэзэк: семдзесят цароў з адсечанымі на руках і на нагах у іх вялікімі пальцамі зьбіралі пад сталом маім; як рабіў я, так і мне даў Бог. І прывялі яго ў Ерусалім, і ён памёр там.


Тым самым часам Ісус, вярнуўшыся, узяў Асор і цара яго забіў мечам;


І разьбіў Давід Адраазара, сына Рэховага, цара Суўскага, калі той ішоў, каб аднавіць сваё валадараньне каля ракі Еўфрат;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы