Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 1:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І я падышоў да яго і забіў яго, бо ведаў, што ён ня будзе жывы пасьля свайго падзеньня; і ўзяў я вянок, які быў на галаве ў яго, і запясьце, якое было на руцэ ў яго, і прынёс іх гаспадару майму сюды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Я падыйшоў да яго і забіў яго, бо ведаў, што ня будзе ён жыць пасьля падзеньня свайго, і ўзяў я вянок з галавы ягонай і нараменьнік, які на рамёнах ягоных, і прынёс іх гаспадару майму».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І я, падышоўшы да яго, забіў яго; бо ведаў, што не зможа ён жыць па сваім падзенні. І ўзяў я вянец з галавы яго, і бранзалет з рукі яго, і прынёс іх сюды, да цябе, гаспадара майго».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 1:10
10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў яму Давід: кроў твая на галаве тваёй, бо твае вусны сьведчылі на цябе, калі ты казаў: я забіў памазанца Гасподняга.


Тады ён сказаў мне: падыдзі да мяне і забі мяне, бо скруха сьмяротная агарнула мяне, душа мая ўсё яшчэ ўва мне.


І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы ягонай, - а ў ім было золата талант і каштоўны камень, - і ўсклаў яго Давід на галаву сваю, і здабычы з горада вынес вельмі многа.


І вывеў ён царскага сына, і ўсклаў на яго царскі вянок і ўкрасы, і ўцаравалі яго, і памазалі яго, і пляскалі ў далоні і ўсклікалі: хай жыве цар!


Упаў вянок з галавы нашай; гора нам, што мы зграшылі!


бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць.


Тады сказаў Адоні-Вэзэк: семдзесят цароў з адсечанымі на руках і на нагах у іх вялікімі пальцамі зьбіралі пад сталом маім; як рабіў я, так і мне даў Бог. І прывялі яго ў Ерусалім, і ён памёр там.


Авімэлэх адразу паклікаў хлопчыка, збраяносца свайго, і сказаў яму: агалі меч твой і ўсьмерці мяне, каб не сказалі пра мяне: жанчына забіла яго. І пракалоў яго хлопчык, і ён узяў і памёр.


І сказаў цар Доіку: ідзі ты і аддай сьмерці сьвятароў. І пайшоў Доік Ідумэянін, і напаў на сьвятароў, і забіў таго дня восемдзесят пяць мужчын, што насілі ільняны наплечнік;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы