Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І на дваццаць трэці дзень сёмага месяца цар адпусьціў народ у намёты іхнія, радуючыся ў сэрцы за дабро, якое зрабіў Гасподзь Давіду і Саламону і Ізраілю, народу Свайму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І ў дваццаць трэці дзень сёмага месяца адпусьціў [Салямон] народ у намёты іхнія, радасных і з добрым сэрцам дзеля дабра, якое зрабіў ГОСПАД Давіду, і Салямону, і Ізраілю, народу Свайму.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Такім чынам, толькі ў дваццаць трэці дзень сёмага месяца ён адпусціў да сваіх палатак народ, які цешыўся і радаваўся на дабро, якое Госпад учыніў Давіду, і Саламону, і народу свайму Ізраэлю.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 7:10
22 Крыжаваныя спасылкі  

На восьмы дзень Саламон адпусьціў народ. І дабраславілі цара і пайшлі ў намёты свае, радуючыся і вяселячыся ў сэрцы за ўсё добрае, што зрабіў Гасподзь рабу Свайму Давіду і народу Свайму Ізраілю.


Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і яшчэ кажу: радуйцеся.


і прывёўшы іх у дом свой, участаваў іх вячэрай і ўзрадаваўся з усім домам сваім, што ўвераваў у Бога.


і кожны дзень аднадушна заставаліся ў храме і, ламаючы па дамах хлеб, прымалі страву ў радасьці і ў шчырасьці сэрца,


цярпелі голад і смагу, душа іхняя тлелася ў іх.


Дабрашчасныя - хто трымаецца права, хто чыніць па праўдзе ва ўсякі час!


Думаць буду пра шлях беззаганны: калі прыйдзеш Ты да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго сярод дома майго.


Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.


А рада Гасподняя вечна стаяцьме; задумы сэрца Ягонага - з роду ў род.


І сказаў ім: ідзеце, ежце тлустае і пеце салодкае, і пасылайце частку тым, у каго нічога не прыгатавана, таму што дзень гэты сьвяты Госпаду нашаму. І ня смуткуйце, бо радасьць прад Госпадам - падмацаваньне вам.


І была весялосьць вялікая ў Ерусаліме, бо зь дзён Саламона, сына Давідавага, цара Ізраілевага, ня бывала падобнага на гэты ў Ерусаліме.


І радаваўся Эзэкія і ўвесь народ за тое, што Бог так схіліў народ, бо гэта ўчынілася неспадзявана.


І сёньня, Госпадзе Божа, стань на месца спакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй. Сьвятары Твае, Госпадзе Божа, хай апрануцца ў выратаваньне і падобнікі Твае хай усьцешацца дабротамі.


і радуйся ў сьвята тваё ты і сын твой і дачка твая, і раб твой і рабыня твая, і лявіт і прыхадзень, і сірата і ўдава, якія ў селішчах тваіх,


І радуйся прад Госпадам, Богам тваім, ты і сын твой і дачка твая, і раб твой і рабыня твая, і лявіт, які ў селішчах тваіх, і прыхадзень і сірата і ўдава, якія сярод цябе, на месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой, каб было там імя Ягонае;


а еж гэта прад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой, - ты і сын твой і дачка твая, і раб твой і рабыня твая, і лявіт, які ў селішчах тваіх, і радуйся прад Госпадам, Богам тваім, за ўсё, што робіцца рукамі тваімі.


і радуйцеся прад Госпадам, Богам вашым, вы і сыны вашыя і дочкі вашыя, і рабы вашыя і рабыні вашыя, і лявіт, які сярод селішчаў вашых, бо няма яму долі і дзялянкі з вамі.


і ежце там прад Госпадам, Богам вашым, і радуйцеся вы і сем'і вашыя з усяго, што рабілася рукамі вашымі, чым дабраславіў цябе Гасподзь, Бог твой.


І пачуў Ётор, сьвятар Мадыямскі, цесьць Майсееў, пра ўсё, што зрабіў Бог Майсею і Ізраілю, народу Свайму, калі вывеў Гасподзь Ізраіля зь Егіпта,


а ў дзень восьмы зрабілі сьвята, бо асьвячэньне ахвярніка ўчынялі сем дзён і сьвята сем дзён.


І закончыў Саламон дом Гасподні і дом царскі; і ўсё, што прапанаваў Саламон у сэрцы сваім зрабіць у доме Гасподнім у доме сваім, учыніў ён пасьпяхова.


У сёмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, у сьвята, на працягу сямі дзён ён павінен прыносіць тое самае: такую самую ахвяру за грэх, такое самае цэласпаленьне, і столькі сама хлебнага прынашэньня і столькі сама алею.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы