Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 31:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Калі быў абнародаваны гэты загад, тады сыны Ізраілевыя назносілі многа пачаткаў хлеба, віна, і алею, і мёду, і ўсякіх утвораў палявых; і дзесяцін з усяго паназносілі мноства.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І калі пашырылася слова гэтае, прынесьлі сыны Ізраіля пяршыны збожжа, і віна, і алею, і мёду, і ўсіх пладоў палявых; і прынесьлі яны шмат дзесяцінаў з усяго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Калі гэта дайшло да вушэй супольнасці, сыны Ізраэля ахвяравалі шмат пяршыняў збожжа, віна і аліўкавага алею, таксама мёду ды ўсяго, што родзіць зямля, і прынеслі з усяго багатыя дзесяціны.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 31:5
22 Крыжаваныя спасылкі  

І ўсе Юдэі пачалі прыносіць дзесяціны хлеба, віна і алею ў кладоўкі.


Шануй Госпада ад імя твайго і ад пачаткаў усіх прыбыткаў тваіх;


і дастаўку дроў у прызначаны час і пачаткі. Спамяні мяне, Божа мой, дзеля дабра мне!


У той самы дзень прыстаўлены былі людзі да кладовых пакояў для прынашэньняў пачаткаў і дзесяцінаў, каб зьбіраць з палёў пры гарадах часткі, пакладзеныя законам для сьвятароў і лявітаў, бо Юдэям радасна было глядзець на сьвятароў і лявітаў, якія стаялі,


зрабеце ад сябе ахвяраваньні Госпаду: кожны паводле руплівасьці няхай прынясе ахвяраваньне Госпаду, золата, срэбра, медзь,


Гэта тыя, якія не апаганіліся з жанчынамі, бо яны цнотнікі; гэта тыя, якія ідуць сьледам за Ягнём, куды б яно ні пайшло. Яны адкуплены зь людзей, як першынцы Богу і Ягняці,


Захацеўшы, спарадзіў Ён нас словам ісьціны, каб сталіся мы нейкім пачаткам Ягоных твораў.


Але Хрыстос уваскрэс зь мёртвых, першынец з памерлых.


Усё найлепшае з алею і ўсё найлепшае зь вінаграду і хлеба, пачаткі іх, якія яны даюць Госпаду, Я аддаў табе;


Самыя першыя плады зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай.


І сьвята сяміцаў спраўляй, сьвята зажынкаў пшаніцы і сьвята збору пладоў у канцы года;


Пачаткі пладоў зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай.


Не марудзь прыносіць пачаткі з гумна твайго і з чавільні тваёй; аддавай Мне першынца з сыноў тваіх;


і ня толькі яны, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ў сабе енчым, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.


І ўсякая дзесяціна на зямлі з насеньня зямлі і з пладоў дрэва належыць Госпаду: гэта сьвятыня Гасподняя;


І сказаў Гасподзь Аарону: вось, Я даручаю табе сачыць за паднашэньнямі Мне; з усяго, што пасьвячаецца сынамі Ізраілевымі, Я дам табе і сынам тваім, дзеля сьвятарства вашага, статутам вечным;


усе першыя ўтворы зямлі іхняй, першыя яны прынясуць Госпаду, хай будуць твае; кожны чысты ў доме тваім можа есьці гэта.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы