Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 31:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 І загадаў ён народу, які жыў у Ерусаліме, даваць пэўнае ўтрыманьне сьвятарам і лявітам, каб яны былі руплівыя ў законе Гасподнім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І сказаў народу, які жыў у Ерусаліме, каб давалі частку для сьвятароў і лявітаў, каб яны ўмацаваліся ў Законе ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Таксама загадаў ён народу, які пражываў у Ерузаліме, даваць належную частку святарам і левітам, каб маглі яны прысвяціць сябе закону Госпадаваму.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 31:4
12 Крыжаваныя спасылкі  

Бо вусны сьвятара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён весьнік Госпада Саваофа.


Той, каго настаўляюць словам, дзяліся ўсякім дабром з тым, хто настаўляе.


звыш сьпіса іхняга, усім мужчынскага полу ад трох гадоў і вышэй, усім, хто ходзіць у дом Госпада дзеля дзеяў штодзённых, дзеля служэньня іх, паводле пасадаў іхніх і паводле аддзелаў іхніх


Тыя з сыноў Левііных, што прымаюць сьвятарства, маюць запаведзь - браць па законе дзесяціну з народу, гэта значыць, са сваіх братоў, хоць і гэтыя паходзяць са сьцёгнаў Абрагамавых.


дык няхай яны карыстаюцца аднолькавай доляй, звыш атрыманага ад продажу бацькоўскай маёмасьці.


І пачаткі з усіх пладоў вашых, і ўсякага роду прынашэньні, з чаго б ні складаліся прынашэньні вашыя, належаць сьвятарам; і пачаткі мліва вашага аддавайце сьвятару, каб над домам тваім пакоілася дабраславеньне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы