2 ЛЕТАПІСАЎ 31:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)2 І паставіў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў, па іх разьмеркаваньні, кожнага пры справе сваёй ягонай сьвятарскай ці лявіцкай, пры цэласпаленьні і пры ахвярах мірных, для службы, для хваленьня і славаслоўя, каля брамаў дома Гасподняга. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)2 І прызначыў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў паводле чэргаў іхніх, кожнага паводле служэньня ягонага, сьвятароў і лявітаў для цэласпаленьняў і для ахвяраў мірных, каб паслугавалі, славілі і хвалілі ў брамах табараў ГОСПАДА. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 А Эзэкія вярнуў чэргі святароў і левітаў па іх раздзяленні — кожнага ў яго службе, гэта значыць, як святароў і левітаў — да ўскладання цэласпалення і мірных ахвяр, так каб спаўнялі службу і славілі ды спявалі песні пахвалы ў брамах лагера Госпада. Глядзіце раздзел |
зноў будзе чуцен голас радасьці і голас весялосьці, голас маладога і голас маладое, голас тых, якія кажуць: «слаўце Госпада Саваофа, бо добры Гасподзь, бо навекі міласэрнасьць Яго», і голас тых, якія прыносяць ахвяру падзякаваньня ў доме Гасподнім; бо я вярну палонных гэтай зямлі ў ранейшы стан, кажа Гасподзь.