Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 і ўвесь посуд, які занядбаў цар Ахаз у час валадараньня свайго, у беззаконьні сваім, мы падрыхтавалі і асьвяцілі, і вось ён перад ахвярнікам Гасподнім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 і ўсе начыньні, якія закінуў валадар Ахаз [у час] валадараньня свайго ў нявернасьці сваёй, мы падрыхтавалі і асьвяцілі, і вось, яны перад ахвярнікам ГОСПАДА».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 і ўсе рэчы святыні, якія выкінуў цар Ахаз падчас свайго царавання ў сваёй пераваротнасці, мы аднавілі і асвяцілі. Вось, усе яны пакладзены перад ахвярнікам Госпада».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:19
5 Крыжаваныя спасылкі  

І сабраў Ахаз посуд дома Божага, і пабіў посуд дома Божага, і замкнуў дзьверы дома Гасподняга, і зладзіў сабе ахвярнікі па ўсіх кутах у Ерусаліме,


І прыйшлі ў дом да цара Эзэкіі і сказалі: мы ачысьцілі дом Гасподні, і ахвярнік для цэласпаленьняў, і ўвесь посуд яго, і стол для пакладных хлябоў, і ўвесь посуд яго;


І ўстаў цар Эзэкія з самага рана і сабраў начальнікаў горада, і пайшоў у дом Гасподні.


А медны ахвярнік, які прад абліччам Гасподнім, ён перасунуў ад пярэдняга боку храма, зь месца паміж ахвярнікам новым і домам Гасподнім, і паставіў яго збоку гэтага ахвярніка на поўнач.


І абламаў цар Ахаз абадкі на падстаўках, і зьняў зь іх умывальніцы, і мора зьняў з медных валоў, якія былі пад ім, і паставіў яго на каменную падлогу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы