Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 І ўвайшлі сьвятары ўсярэдзіну дома Гасподняга дзеля ачышчэньня, і вынесьлі ўсё нячыстае, што знайшлі ў храме Гасподнім, на двор дома Гасподняга, а лявіты ўзялі гэта, каб вынесьці прэч да патока Кедрона.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І ўвайшлі сьвятары ў сярэдзіну Дому ГОСПАДА, каб ачысьціць [яго], і вынесьлі ўсё нячыстае, што знайшлі ў сьвятыні ГОСПАДА, на панадворак Дому ГОСПАДА; а лявіты ўзялі [гэта], каб вынесьці навонкі да ручая Кедрон.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Таксама святары ўвайшлі ў святыню Госпада, каб ачысціць яе; вынеслі яны ўсё нячыстае, што знайшлі ўнутры, на двор дома Госпада, усё гэта ўзялі левіты і вынеслі навонкі да ручая Цэдрон.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:16
15 Крыжаваныя спасылкі  

І Мааху, маці сваю, цар Аса пазбавіў царскай годнасьці за тое, што яна зрабіла балвана для дубровы. І скінуў Аса балвана яе, і пасек на кавалкі, і спаліў у даліне Кедрона.


Сказаўшы гэта, Ісус выйшаў з вучнямі Сваімі за паток Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Ягоныя.


Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што прыпадабняецеся да павапленых магіл, якія звонку здаюцца прыгожымі, а ўсярэдзіне поўныя касьцей мёртвых і ўсякага бруду;


І вызвалю вас ад усіх нечысьцяў вашых, і наклічу хлеб і памножу яго, і ня дам вам цярпець голад.


І прынесьлі сьвятары каўчэг запавета Гасподняга на месца яго, у давір храма - у Сьвятое Сьвятых пад крылы херувімаў.


І зрабіў Сьвятое Сьвятых: даўжыня яго па шырыні дома ў дваццаць локцяў, і шырыня яго ў дваццаць локцяў; і накрыў яго найлепшым золатам на шасьцьсот талантаў.


І плакала ўся зямля вялікім голасам. І ўвесь народ пераходзіў, і цар перайшоў паток Кедрон; і пайшоў увесь народ і цар па дарозе да пустыні.


І ўсталі і скінулі ахвярнікі, якія былі ў Ерусаліме; і ўсё, на чым учынялася дымленьне ідалам, разбурылі і кінулі ў паток Кедрон;


і сказаў, каб ачысьцілі пакоі, і загадаў зноў унесьці туды посуд дома Божага, хлебнае прынашэньне і ладан.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы