Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 І прыйшоў да яго Тэглафэласар, цар Асірыйскі, але быў цяжарам яму, замест таго, каб памагчы яму,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 І прыйшоў да яго Тыглят-Пільнэсэр, валадар Асірыі, і прыціснуў яго, а не ўмацаваў яго,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 І пайшоў на яго цар асірыйцаў Тыглатпаласар, які пакрыўдзіў яго, а не дапамог.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:20
14 Крыжаваныя спасылкі  

У дні Факея, цара Ізраільскага, прыйшоў Тэглатфэласар, цар Асірыйскі, і ўзяў Ён, Авэл-бэт-Мааху і Янох і Кедэс і Асор, і Галаад і Галілею, усю зямлю Нэфталімавую, і перасяліў іх у Асірыю.


і казалі: «не, мы на конях уцячэм», - затое і пабяжыце; «мы на хуткіх паскачам» - затое і перасьледавальнікі вашыя будуць борздыя.


дык Бог Ізраілеў узбурыў дух Фула, цара Асірыйскага, і дух Тэглафэласара цара Асірыйскага, і ён выселіў Рувімлянаў і Галіцянаў і палавіну калена Манасіінага, і адвёў іх у Халал і Хавор, і Ару, і на раку Газан, - дзе яны да гэтага дня.


І ўбачыў Яфрэм хваробу сваю і Юда - сваю рану, і пайшоў Яфрэм да Асура і паслаў да цара Ярэва; але ён ня можа ацаліць вас, і ня вылечыць вас ад раны.


і ад яго ты выйдзеш, паклаўшы рукі на галаву, бо адхіліў Гасподзь надзеі твае, і ня мецьмеш зь імі посьпеху.


Але сіла фараона будзе вам сорамам, і прытулак пад ценем Егіпта - ганьбаю;


У той дзень паголіць Гасподзь брытваю, узятаю па той бок ракі царом Асірыйскім, галаву і валасы на нагах, і нават здыме бараду.


І пайшоў цар Асірыйскі на ўсю зямлю, і падступіўся да Самарыі, і трымаў яе ў аблозе тры гады.


ягоны сын Бэера, якога зьвёў у палон Тэглафэласар, цар Асірыйскі. Ён быў князем Рувімлянаў.


І пайшлі ганцы зь лістамі ад цара і ад князёў па ўсёй зямлі Ізраільскай і Юдэі, і па загадзе цара казалі: дзеці Ізраіля, навярнецеся да Госпада Бога Абрагама, Ісака і Ізраіля, і Ён павернецца да рэшты, ацалелай у вас ад рукі цароў Асірыйскіх.


Але навядзе Гасподзь на цябе і на народ твой і на дом бацькі твайго дні, якія ня прыходзілі з часу адпаду Яфрэма ад Юды, навядзе цара Асірыйскага.


Навошта ты так многа бадзяешся, мяняючы дарогу тваю? Ты гэтак сама будзеш пасаромленая і Егіптам, як была пасаромлена Асірыяй;


І блудадзеяла ты з сынамі Асура - і не насыцілася, блудадзеяла зь імі, але тым не задаволілася;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы