Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 23:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І заключыў увесь сход спрымірэнства ў доме Божым з царом. І сказаў ім Ёдай: вось сын цара павінен быць царом, як сказаў Гасподзь пра сыноў Давідавых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І ўся царква заключыла запавет з валадаром у Доме ГОС­ПАДА. І [Егаяда] сказаў ім: «Вось, сын валадара мае валадарыць, як ГОСПАД сказаў пра сыноў Давіда.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Затым уся гэта супольнасць у доме Божым заключыла запавет з царом. Сказаў ім Ёяда: «Вось, сын цара будзе валадарыць, як прадказаў Госпад адносна сыноў Давіда.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 23:3
14 Крыжаваныя спасылкі  

Аднак жа не хацеў Гасподзь загубіць дом Давідаў дзеля запавета, які заключыў з Давідам, і таму што абяцаў даць яму сьвяцільню і сынам ягоным на ўсе часы.


І сёньня, Госпадзе Божа Ізраілеў, выканай рабу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты сказаў яму, кажучы: не перастанецца ў цябе муж, які сядзіць прад абліччам Маім на троне Ізраілевым. Калі толькі сыны Твае будуць назіраць за шляхамі сваімі, ходзячы паводле закону Майго так, як ты хадзіў прад Мною.


Калі ж закончацца дні твае, і ты спачнеш з бацькамі тваімі, дык Я пастаўлю пасьля цябе семя тваё, якое пойдзе са сьцёгнаў тваіх, і ўмацую царства ягонае.


дык умацую трон царства твайго, як Я абяцаў Давіду, бацьку твайму, кажучы: не перастанецца ў цябе муж, які валодае Ізраілем.


І заключыў Ёдай запавет паміж Госпадам і царом і народам, каб ён быў народам Гасподнім, і паміж царом і народам.


каб Гасподзь выканаў слова Сваё, якое Ён сказаў пра мяне, кажучы: калі сыны твае будуць сачыць за шляхамі сваімі, каб хадзіць прад Мною ў ісьціне ад усяго сэрца свайго і ад усёй душы сваёй, дык не перавядзецца муж ад цябе на троне Ізраілевым.


І заключыў Ёдай запавет паміж сабою і ўсім народам і царом, каб быць народам Гасподнім.


І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраілевыя да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі Давід запавет у Хэўроне перад абліччам Гасподнім: і яны памазалі Давіда ў цара над Ізраілем, па слове Гасподнім, праз Самуіла.


дык Я пастаўлю царскі трон твой над Ізраілем навечна, як Я сказаў бацьку твайму Давіду, кажучы: не перапыніцца ў цябе той, хто сядзіць на троне Ізраілевым.


І будзе непахісны дом твой і царства тваё навек прад абліччам Маім, і трон твой стаяцьме вечна.


І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраіля да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі цар Давід запавет у Хэўроне прад Госпадам; і памазалі Давіда ў цара над Ізраілем.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы