Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 21:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Так было дзень у дзень, а пад канец другога года выпалі вантробы ягоныя ад хваробы ягонай, і ён памёр у ліхіх пакутах; і не спаліў дзеля яго народ ягоны пахошчаў, як рабіў гэта дзеля бацькоў ягоных;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І сталася так дзень пры дні, а пад канец другога году выйшла нутро ягонае з прычыны хваробы ягонай, і ён памёр у ліхой немачы; і народ ягоны не рабіў для яго [пахкіх паленьняў], як рабілі паленьне для бацькоў ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 І, калі праходзіў дзень за днём і ішоў час, на працягу двух гадоў скончыўся шлях яго; і так ён быў змучаны доўгаю хваробаю, што нават вывергнуў нутро сваё, адначасова пазбавіўся ён хваробы і жыцця. І памёр у хваробе ліхой, і не справіў яму народ яго пахавання па звычаі спалення, як справіў папярэднікам яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 21:19
4 Крыжаваныя спасылкі  

І пахавалі яго ў магільніцы, якую ён уладзіў сабе ў горадзе Давідавым; і паклалі яго на ложы, якое напоўнілі пахошчамі і рознымі штучнымі масьцямі і спалілі іх для яго вялікае мноства.


ты памрэш у міры, і як бацькам тваім, - ранейшым царам, якія былі да цябе, - палілі пры пахаваньні пахошчы, так спаляць і табе і аплачуць цябе: «на жаль, спадару», бо Я вымавіў гэтае слова, кажа Гасподзь.


а цябе самога - хваробаю моцнаю, хваробаю вантробаў тваіх да таго, што будуць выпадаць вантробы твае ад хваробы дзень у дзень.


і калі яны пайшлі ад яго, пакінуўшы яго ў цяжкай хваробе, дык склалі супроць яго змову рабы ягоныя, за кроў сына Ёдая сьвятара, і забілі яго на пасьцелі, і ён памёр. І пахавалі яго ў доме Давідавым, але не пахавалі яго ў царскіх магільніцах.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы