Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 16:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 А Аса цар сабраў усіх Юдэяў, і яны вывезьлі з Рамы камяні і дрэва, якое ўжываў Вааса на будаўніцтве, - і пабудаваў зь іх Гэву і Міцфу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І валадар Аса сабраў усяго Юду, і яны вынесьлі камяні з Рамы і дрэвы ейныя, якія ўжываў Бааша на будоўлю, і ён пабудаваў з іх Гіву і Міцпу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Затым цар Аса сабраў усю Юду, і забралі яны з Рамы камяні і дрэвы, якімі карыстаўся пры будаўніцтве Бааса, ды з іх пабудавалі Габу і Міцпу.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 16:6
14 Крыжаваныя спасылкі  

І вайна была паміж Асам і Ваасам, царом Ізраільскім, ва ўсе дні жыцьця іхняга.


А цар Аса склікаў усіх Юдэяў, нікога ня выключаючы, і вынесьлі яны з Рамы камяні і драўніну, якія Васа ўжываў на будаўніцтва. І пабудаваў зь іх цар Аса Гіву Веньямінавую і Міцпу.


а ад калена Веньямінавага - Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.


І калі дачуўся пра гэта Вааса, дык перастаў будаваць Раму і спыніў працу сваю.


У той час прыйшоў Ананій празорлівец да Асы, цара Юдэйскага, і сказаў яму: як што ты паспадзяваўся на цара Сірыйскага і не спадзяваўся на Госпада Бога твайго, таму і ўратавалася войска цара Сірыйскага ад рукі тваёй.


і яны пайшлі на Юдэю і ўварваліся ў яе, і захапілі ўсю маёмасьць, якая была ў доме цара, таксама і сыноў ягоных, і не засталася ў яго сына, акрамя Ахозіі, меншага з сыноў ягоных.


Праходзяць цясьніны; у Геве начлег іхні; Рама трасецца; Саўлава Гіва разьбеглася.


І прыйшоў Ерамія да Гадоліі, сына Ахзікамавага, у Масіфу, і жыў зь ім сярод народа, які заставаўся ў краіне.


Уся гэта зямля будзе, як раўніна, ад Гаваона да Рэмона, на поўдзень ад Ерусаліма, які высока стаяцьме на сваім месцы і населіцца ад брамаў Веньямінавых да месца першай брамы, да кутняй брамы, і ад вежы Аканэіла да царскіх чавільняў.


Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл,


І склікаў Самуіл народ да Госпада ў Масіфу


год у год ён хадзіў і абыходзіў Вэтыль і Галгал і Масіфу і судзіў Ізраіля ва ўсіх гэтых мясьцінах;


І сабраліся ў Масіфу, і чэрпалі ваду, і вылівалі прад Госпадам, і пасьціліся ў той дзень, кажучы: зграшылі мы прад Госпадам. І судзіў Самуіл сыноў Ізраілевых у Масіфе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы