Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 16:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 хай будзе саюз паміж мною і табою, як быў паміж бацькам маім і бацькам тваім: вось я пасылаю табе срэбра і золата: ідзі парві спрымірэнства тваё з Ваасам, царом Ізраільскім; каб ён адступіўся ад мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 «Запавет [ёсьць] паміж мною і табою, паміж бацькам маім і бацькам тваім. Вось, я пасылаю табе срэбра і золата. Пайдзі, паруш запавет твой з Баашам, валадаром Ізраілю, і ён адступіцца ад мяне».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 «Трывае дамова між мною і табою, і між маім бацькам і тваім бацькам; дзеля таго паслаў табе срэбра і золата, каб ты, разарваўшы дамову, якую маеш з Баасам, царом Ізраэля, прымусіў яго ад мяне адступіцца».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 16:3
16 Крыжаваныя спасылкі  

Тады цар паклікаў Гавааніцянаў і гаварыў зь імі. Гавааніцяне былі ня з сыноў Ізраілевых, а з рэштак Амарэяў; а Ізраільцяне далі ім прысягу, але Саўл хацеў іх зьнішчыць з рэўнасьці сваёй за нашчадкаў Ізраіля і Юды.


І вайна была паміж Асам і Ваасам, царом Ізраільскім, ва ўсе дні жыцьця іхняга.


І вынес Аса срэбра і золата са скарбніц дома Гасподняга і дома царскага і паслаў да Ванадада, цара Сірыйскага, які жыў у Дамаску, кажучы:


І паслухаўся Ванадад цара Асы і паслаў ваеначальнікаў, якія былі ў яго, супроць гарадоў Ізраільскіх, і яны спустошылі Іён і Дан і Авэлмаім і ўсе запасы ў гарадах Нэфталімавых.


І казаў Ахаў, цар Ізраільскі, Ёсафату, цару Юдэйскаму: ці пойдзеш са мною ў Рамот Галаадскі? Той сказаў Яму: як ты, так і я, як твой народ, так і мой народ: іду з табою на вайну!


І выступіў насустрач яму Іуй, сын Ананіі, празорлівец, і сказаў цару Ёсафату: ці сьлед было табе дапамагаць бязбожніку і любіць ненавісьнікаў Госпада? За гэта на цябе гнеў ад аблічча Гасподняга.


Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.


І сказаў Майсей Аарону: што зрабіў табе народ гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?


Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: «усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».


непамяркоўныя, паклёпнікі, нястрымлівыя, жорсткія, зьнялюбныя да дабра,


і вы ня ўступайце ў спрымірэньне з жыхарамі зямлі гэтай; ахвярнікі іхнія разбурце». Але вы не паслухаліся голасу Майго. Што гэта вы зрабілі?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы