Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 1:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І зрабіў цар срэбра і золата ў Ерусаліме раўнацэнным простаму каменю, а кедры, па мностве іх, зрабіў раўнацэнным сікаморам, якія на нізкіх мясьцінах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І сабраў валадар срэбра і золата ў Ерусаліме, як камянёў, а кедраў так шмат, як сікамораў, якія ў Шэфэлі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 І даў цар у Ерузаліме срэбра і золата, як камянёў, і кедраў, як сікамор, якія растуць у Сэфэлі ў вялікім мностве.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 1:15
10 Крыжаваныя спасылкі  

над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне - Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею - Ёас;


мудрасьць і веданьне даецца табе, а багацьце і маёмасьць і славу Я дам табе такія, падобных да якіх ня было ў цароў да цябе і ня будзе пасьля цябе.


І зрабіў цар золата і срэбра ў Ерусаліме роўнавартасным простаму каменю, а кедры, ад мноства, зрабіў роўнавартаснымі сікаморам, якія на нізкіх мясьцінах.


Замест медзі буду дастаўляць табе золата, і замест жалеза - срэбра, і замест дрэва - медзь, і замест камянёў - жалеза; і пастаўлю кіраўніком тваім спакой і наглядчыкамі тваімі - праўду.


«цэглы пападалі, пабудуем з часанага каменю; сікаморы высечаны, заменім іх кедрамі».


І адказваў Амос і сказаў Амасію: я - не прарок і ня сын прарока, я быў пастух і зьбіраў сікаморы.


і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе.


і каб не памнажаў сабе жонак, каб не разбэсьцілася сэрца ў яго, і каб срэбра і золата ня множыў сабе празьмерна.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы