Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 5:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І ацяжэла рука Гасподняя над Азацянамі, і Ён пабіваў іх і пакараў іх пакутлівымі нарасьцямі, у Азоце і ў навакольлі яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І рука ГОСПАДА зацяжэла над жыхарамі Ашдоду, і напалохала іх, і пакараў Ён балячкамі як Ашдод, так і ваколіцы ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І рука Госпада была ў цяжар жыхарам Азота, і Ён напалохаў іх, і пакараў Ён нарывамі: як Азот, так і яго ваколіцы.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 5:6
13 Крыжаваныя спасылкі  

І паслалі, і сабралі ўсіх уладароў Філістымскіх, і сказалі: вышліце каўчэг Бога Ізраілевага; няхай ён вернецца на сваё месца, каб ня ўсьмерціў ён нас і народ наш. Бо сьмяротная жудасьць была на ўсім горадзе: вельмі ацяжэла рука Божая на іх.


І цяпер, вось, рука Гасподняя на цябе: ты асьлепнеш і ня ўбачыш сонца да часу. І раптам напалі на яго морак і цемра, і ён, паварочваючыся то туды, то сюды, шукаў павадыра.


бо слова Гасподняе - шчырае, і ўсе дзеі Ягоныя правільныя.


Паб'е цябе Гасподзь праказаю Егіпецкаю, пранцамі, каростаю і сьвербам, ад якіх ты ня зможаш вылечыцца;


дык вось, рука Гасподняя будзе на быдле тваім, якое ў полі, на конях, на аслах, на вярблюдах, на валах і авечках: будзе згубная пошасьць вельмі цяжкая;


І ўгледзелі гэта Азацяне і сказалі: хай не застанецца каўчэг Бога Ізраілевага ў нас, бо цяжкая рука ў Яго і для нас і для Дагона, бога нашага.


Ці не для бязбожніка пагібель, і напасьце ці ж не для таго, хто ўчыняе ліха?


Пасьля таго, як адправілі яго, была рука Гасподняя на горадзе - жудасьць вельмі вялікая, і пабіў Гасподзь жыхароў горада ад малога да вялікага, і паказаліся на іх нарасьці.


кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?


і не пазнаванае будзе ранейшае багацьце на зямлі, з прычыны голаду, які прыйдзе пасьля, бо ён будзе вельмі цяжкі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы