Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 3:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Але Гасподзь другі раз паклікаў Самуіла. Ён устаў і прыйшоў да Ілія другі раз і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Але той сказаў: я ня клікаў цябе, сыне мой; ідзі назад, кладзіся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І ГОСПАД зноў паклікаў Самуэля, і сказаў: «Самуэль, Самуэль». Той пабег да Гэлія і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Ён сказаў: «Я ня клікаў цябе, сын мой. Вяртайся і сьпі».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І Госпад зноў паклікаў Самуэля. І Самуэль, устаўшы, пабег да Гэлі і сказаў: «Вось я, бо клікаў ты мяне». Ён адказаў: «Я не клікаў цябе, сын мой. Вяртайся і кладзіся спаць».

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 3:6
6 Крыжаваныя спасылкі  

І падняў вочы свае Язэп, і ўбачыў Веньяміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: гэта брат ваш меншы, пра якога вы казалі мне? І сказаў: хай будзе ласка Божая з табою, сыне мой!


Але і Ахімаас, сын Садокаў, настойваў і казаў Ёаву: што б ні было, але і я пабягу за Хусіем. А Ёаў адказваў: навошта бегчы табе, сыне мой? не прынясеш ты добрай весткі.


І вось, прынесьлі да Яго паралізаванага, пакладзенага на пасьцелі. І ўбачыўшы веру іхнюю, Ісус сказаў паралізаванаму: мацуйся, сыне! даруюцца табе грахі.


І пабег да Ілія і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Але той сказаў: я ня клікаў цябе; ідзі назад, кладзіся. І ён пайшоў і лёг.


Самуіл яшчэ ня ведаў тады голасу Госпада, і яшчэ не адкрывалася яму слова Гасподняе.


І сказаў той чалавек Ілію: я прыйшоў з табара, а сёньня бег я з поля бітвы. І сказаў Ілій: што адбылося, сыне мой?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы