Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 23:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 І паклалі яны паміж сабою заруку прад абліччам Госпада; і Давід застаўся ў лесе, а Ёнатан пайшоў у дом свой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 І абодва яны заключылі запавет перад абліччам ГОСПАДА. І Давід застаўся ў Харэшы, а Ёнатан вярнуўся ў дом свой.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 І абодва яны звязалі сябе сяброўствам перад Госпадам; і Давід застаўся ў Харэсе, а Ёнатан вярнуўся ў дом свой.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 23:18
8 Крыжаваныя спасылкі  

Але пашкадаваў цар Мэмфівастэя, сына Ёнатана, сына Саўлавага, дзеля прысягі імем Гасподнім, якая была паміж імі, паміж Давідам і Ёнатанам, сынам Саўлавым.


І сказаў Ёнатан Давіду: ідзі зь мірам; а ў чым прысягалі мы абодва імем Госпада, кажучы: «Гасподзь хай будзе паміж мною і табою і паміж семем маім і семем тваім», тое хай будзе навекі.


А Ёнатан заключыў з Давідам спрымірэнства, бо палюбіў яго, як сваю душу.


І сказаў Давід: ці не застаўся яшчэ хто-небудзь з дома Саўлавага? я зрабіў бы яму ласку дзеля Ёнатана.


А ты зрабі міласьць рабу твайму, - бо ты прыняў раба твайго ў запавет Гасподні з табою, - і калі ёсьць якая віна на мне, дык забі ты мяне; навошта табе весьці мяне да бацькі твайго?


Калі закончыў Давід гутарку з Саўлам, душа Ёнатана прыляпілася да душы ягонай, і палюбіў яго Ёнатан, як сваю душу.


І прыйшоў Давід у Номву да Ахімэлэха сьвятара, і сумеўся Ахімэлэх пры сустрэчы з Давідам і сказаў яму: чаму ты адзін, і нікога няма з табою?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы