Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 23:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Паведамілі Давіду, кажучы: вось, Філістымляне напалі на Кэіль і рабуюць гумны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І паведамілі Давіду, кажучы: «Вось, Філістынцы напалі на Кейлю і рабуюць гумны».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Аднойчы паведамілі Давіду, кажучы: «Вось, філістынцы нападаюць на Кэйлу і рабуюць гумны».

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 23:1
9 Крыжаваныя спасылкі  

Тады ўсё разам раструшчылася: жалеза, гліна, медзь, срэбра і золата зрабіліся як пыл на летніх гумнах, і вецер разьвеяў іх, што і сьледу не засталося ад іх; а камень, які разьбіў ідала, зрабіўся вялікаю гарою і напоўніў усю зямлю.


дык Я зраблю з вамі так: пашлю на вас жудасьць, чэзласьць і гарачку, ад якіх стомяцца вочы і вымучыцца душа, і будзеце сеяць насеньне вашае марна, і ворагі вашыя зьядуць яго;


Будзеш сеяць, а жаць ня будзеш; будзеш чавіць алівы - і ня будзеш умашчвацца алеем; начавіш вінаграднага соку, а віна піць ня будзеш.


Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю будзе есьці народ, якога ты ня ведаў; і цябе будуць толькі ўціскаць і мучыць усе дні.


і есьціме ён плод быдла твайго і плод зямлі тваёй, пакуль ня спустошыць цябе, так што не пакіне табе ні хлеба, ні віна, ні алею, ні плоду валоў тваіх, ні плоду авечак тваіх, пакуль не загубіць цябе;


Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.


І прыйшоў анёл Гасподні і сеў у Офры пад дубам, які належаў Ёасу, наступцу Авіезэраваму: сын яго Гедэон малаціў тады пшаніцу ў чавільні, каб схавацца ад Мадыяніцянаў.


і стаяць у іх намётамі, і зьнішчаюць створанае зямлёю да самай Газы, і не пакідаюць на пракорм Ізраілю ні авеякі, ні вала, ні асла.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы