Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 18:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Але Давід сказаў Саўлу: хто я і што жыцьцё маё і род бацькі майго ў Ізраілі, каб мне быць зяцем царовым?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 І сказаў Давід Саўлу: «Хто я і якое жыцьцё маё, або якая сям'я бацькі майго ў Ізраілі, каб быць мне зяцем валадара?»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 А Давід сказаў Саўлу: «Хто я, або якое жыццё маё, або які род бацькі майго ў Ізраэлі, каб быць мне зяцем цара?»

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 18:18
9 Крыжаваныя спасылкі  

І пайшоў цар Давід, і стаў прад абліччам Госпада, і сказаў: хто я, Госпадзе, Госпадзе, і што такое дом мой, што Ты мяне так узьвялічыў!


Ахімаас - у зямлі Нэфталімавай; ён узяў сабе за жонку Васэмату, дачку Саламона;


Майсей сказаў Богу: хто я, каб мне ісьці да фараона і вывесьці зь Егіпта сыноў Ізраілевых?


Страх Гасподні вучыць мудрасьці, і славе папярэднічае пакора.


Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.


А я сказаў: о Госпадзе Божа! я ня ўмею гаварыць, бо я яшчэ малады.


Яна ўпала на твар свой і пакланілася да зямлі і сказала яму: чым я заслужыла ў вачах тваіх міласьць, што ты прымаеш мяне, хоць я і чужаземка?


І перадалі слугі Саўлавыя ў вушы Давіду ўсе словы гэтыя. І сказаў Давід: хіба лёгка здаецца вам быць зяцем цара? я - чалавек бедны і нязначны.


І адказваў Саўл і сказаў: ці ж ня сын я Веньяміна, аднаго з малодшых пакаленьняў Ізраілевых? і племя маё ці ж ня меншае сярод плямёнаў Веньямінавых? Навошта ж ты кажаш мне гэта?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы