Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 14:42 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

42 Тады сказаў Саўл: кіньце жэрабя паміж мною і Ёнатанам, сынам маім, і ўпала жэрабя на Ёнатана.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

42 І сказаў Саўл: «Кідайце жэрабя паміж мною і сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

42 І Саўл загадаў: «Кідайце жэрабя паміж мною і паміж сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 14:42
6 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Саўл: Госпадзе, Божа Ізраілеў! дай знак. І выкрытыя былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў невінаваты.


І сказаў Саўл Ёнатану: раскажы мне, што зрабіў ты? І расказаў яму Ёнатан і сказаў: я паспытаў канцом кія, што ў руцэ ў мяне, крыху мёду; і вось, я павінен памерці.


І сказалі адзін аднаму: «хадзем, кінем жэрабя, каб даведацца, за каго спасьцігае нас гэтая бяда». І кінулі жэрабя, і ўпала жэрабя на Ёну.


загадаў падыходзіць сямейству ягонаму па адным чалавеку, і ўказаны Ахан, сын Хармія, сына Заўдыя, сына Зары, з роду Юдавага.


На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада.


Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы