Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 14:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 А Ёнатан ня чуў, калі бацька ягоны заклінаў люд, і працягнуўшы канец кія, які быў у руцэ ў яго, умачыў яго ў соты мядовыя і павярнуў рукою да вуснаў сваіх, і прасьвятлелі вочы ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 А Ёнатан ня чуў, як бацька ягоны зьвязаў народ прысягай. І выцягнуў ён канец кія, які [быў] у руцэ ягонай, і ткнуў ім у плястар мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы ягоныя заясьнелі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Ёнатан жа не чуў, як бацька яго звязаў народ прысягай, і працягнуў ён канец палкі, якую меў у руцэ, і абмакнуў у пласце мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы яго праяснелі.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 14:27
6 Крыжаваныя спасылкі  

і далі яму частку зь вязанкі смокваў і дзьве вязанкі разынак, і ён еў і ўмацаваўся, бо ён ня еў хлеба і ня піў вады тры дні і тры ночы.


І сказаў Саўл Ёнатану: раскажы мне, што зрабіў ты? І расказаў яму Ёнатан і сказаў: я паспытаў канцом кія, што ў руцэ ў мяне, крыху мёду; і вось, я павінен памерці.


І сказаў Ёнатан: зьбянтэжыў бацька мой зямлю; глядзеце, у мяне прасьвятлелі вочы, калі я скаштаваў крыху гэтага мёду;


Што ўскаламучаная крыніца і парушаная крыніца, тое праведнік, які падае перад бязбожнікам.


І сказаў яму адзін зь людзей, кажучы: бацька твой закляў люд, сказаўшы: пракляты, хто сёньня скаштуе ежы; ад гэтага люд стаміўся.


Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы