Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 14:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 І пачаў узыходзіць Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, і збраяносец ягоны за ім. І падалі Філістымляне перад Ёнатанам, а збраяносец дабіваў іх за ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 І так узлазіў Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, а збраяносец ягоны за ім. І падалі ворагі перад Ёнатанам, а збраяносец ягоны дабіваў іх, ідучы за ім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 А ўзлазіў Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, і збраяносец яго — за ім; падалі філістынцы перад Ёнатанам, і збраяносец яго забіваў іх, ідучы за ім.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 14:13
10 Крыжаваныя спасылкі  

Што ж сказаць на гэта? Калі Бог за нас, хто супроць нас?


Пабэе перад табою Гасподзь ворагаў тваіх, якія паўстаюць на цябе; адною дарогаю яны выступяць супроць цябе, а сямю дарогамі пабягуць ад цябе.


як бы мог адзін перасьледаваць тысячу і двое прагнаць цемру, калі б Скала іхняя ня выдаў іх, і Гасподзь не аддаў іх!


тушылі сілу вагню, пазьбягалі вострага меча, мацаваліся ад немачы, былі моцныя на вайне, праганялі кагорты чужынцаў;


адзін з вас праганяе тысячу, бо Гасподзь Бог ваш Сам змагаецца за вас, як казаў вам.


Авімэлэх адразу паклікаў хлопчыка, збраяносца свайго, і сказаў яму: агалі меч твой і ўсьмерці мяне, каб не сказалі пра мяне: жанчына забіла яго. І пракалоў яго хлопчык, і ён узяў і памёр.


І закрычалі людзі, якія складалі атрад, да Ёнатана і збраяносца ягонага, кажучы: падымецеся да нас, і мы вам скажам нешта. Тады Ёнатан сказаў збраяносцу свайму: ідзі сьледам за мною, бо Гасподзь аддаў іх у рукі Ізраілю.


І загінула ў гэтым першым пабоішчы ад Ёнатана і збраяносца ягонага каля дваццаці чалавек, на палавіне поля, ураблянага параю валоў за дзень.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы