Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 10:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Як толькі Саўл павярнуўся, каб ісьці да Самуіла, Бог даў яму іншае сэрца, і збыліся ўсе тыя азнакі ў той самы дзень.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І калі Саўл павярнуўся, каб адыйсьці ад Самуэля, Бог зьмя­ніў сэрца ягонае на іншае, і ў гэты ж дзень зьдзейсьніліся ўсе знакі гэтыя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І як толькі Саўл павярнуўся, каб адысці ад Самуэля, Бог змяніў сэрца яго на іншае, і ў той дзень здзейсніліся ўсе гэтыя знакі.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 10:9
9 Крыжаваныя спасылкі  

І дам вам сэрца новае і дух новы дам вам; і вазьму з плоці вашай сэрца каменнае і дам вам сэрца плацяное.


І пайшлі вучні ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху.


Анёл Гасподні, працягнуўшы канец жазла, якое было ў руцэ ў яго, дакрануўся да мяса і праснакоў; і выйшаў агонь з каменя і паеў мяса і праснакі; і анёл Гасподні зьнік з вачэй ягоных.


і пачуеш, што гавораць, і тады ўмацуюцца рукі твае, і пойдзеш у табар. І сышоў ён і Фура, слуга ягоны, да самых узброеных, якія былі ў табары.


І ўзяў Самуіл рог з алеем і памазаў яго сярод братоў ягоных, і пакоіўся Дух Гасподні на Давідзе з таго дня і пасьля. А Самуіл устаў і адышоў у Раму.


І пастаўлю Сабе сьвятара вернага; ён будзе рабіць па сэрцы Маім і па душы Маёй; і дом яго зраблю цьвёрдым, і ён будзе хадзіць прад памазанцам Маім праз усе дні;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы