Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 6:49 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

49 А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

49 А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

49 Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 6:49
18 Крыжаваныя спасылкі  

Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым;


Бог умілажаліцца зь яго і скажа: вызвалі яго ад магілы; Я знайшоў умілажаленьне.


бо праз гэта зьдзяйсьняецца ачышчэньне дзеля ўручэньня ім сьвятарства і дзеля прысьвячэньня іх; староньні не павінен есьці гэтага, бо гэта сьвятыня;


і заколе цяля прад Госпадам; а сыны Ааронавыя, сьвятары, прынясуць кроў і пакропяць крывёю з усіх бакоў на ахвярнік, які каля ўваходу ў скінію сходу;


і зробіць зь цялём тое, што робяць зь цялём за грэх: так павінен зрабіць зь ім, і так ачысьціць іх сьвятар, і даравана ім будзе;


і ачысьціць сьвятар усё супольства сыноў Ізраілевых, і будзе даравана ім, бо гэта была памылка, і яны прынесьлі прынашэньне сваё ў ахвяру Госпаду, і ахвяру за грэх свой перад Госпадам, за сваю памылку;


І сказаў Майсей Карэю: заўтра ты і ўвесь хаўрус твой будзьце прад абліччам Госпада, ты, яны і Аарон;


І памёр там Майсей, раб Гасподні, у зямлі Маавіцкай, паводле слова Гасподняга;


Пасьля сьмерці Майсея, раба Гасподняга, Гасподзь сказаў Ісусу, сыну Нава, слузе Майсееваму:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы