Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 5:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 бо многа было забіта, бо ад Бога была бітва гэтая. І жылі яны на месцы іхнім да перасяленьня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 дарэчы, многа параненых пала, бо гэта была вайна Госпада. І на іх месцы яны абжыліся і жылі аж да перасялення.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 5:22
11 Крыжаваныя спасылкі  

зь ім сіла плоцкая, а з намі Гасподзь Бог наш, каб дапамагаць нам і змагацца на вежах нашых. І падмацаваўся народ словамі Эзэкіі, цара Юдэйскага.


Што ж сказаць на гэта? Калі Бог за нас, хто супроць нас?


адзін з вас праганяе тысячу, бо Гасподзь Бог ваш Сам змагаецца за вас, як казаў вам.


На дзявятым годзе Асіі ўзяў цар Асірыйскі Самарыю, і перасяліў Ізраільцян у Асірыю, і пасяліў іх у Халаху і ў Хаворы, каля ракі Гозан, і ў гарадах Мідыйскіх.


У дні Факея, цара Ізраільскага, прыйшоў Тэглатфэласар, цар Асірыйскі, і ўзяў Ён, Авэл-бэт-Мааху і Янох і Кедэс і Асор, і Галаад і Галілею, усю зямлю Нэфталімавую, і перасяліў іх у Асірыю.


Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны;


І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.


І ўзялі яны статкі іхнія: вярблюдаў пяцьдзясят тысяч, з дробнага быдла дзьвесьце пяцьдзясят тысяч, аслоў дзьве тысячы, і сто тысч душ людзей,


Гад, - натоўп будзе цясьніць яго, але ён адцісьне яго па пятах.


дык Бог Ізраілеў узбурыў дух Фула, цара Асірыйскага, і дух Тэглафэласара цара Асірыйскага, і ён выселіў Рувімлянаў і Галіцянаў і палавіну калена Манасіінага, і адвёў іх у Халал і Хавор, і Ару, і на раку Газан, - дзе яны да гэтага дня.


І памагаў яму Бог супроць Філістымлянаў і супроць Аравіцянаў, якія жылі ў Гур-Ваале, і супроць Мэўніцянаў;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы